Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Яронька Віктар Іванавіч

Дата нараджэння
10.06.1920
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, г. Полацк
Дата смерці
15.09.1991
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1942–1945
Воінскае званне
сяржант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1944)
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (1985)
ордэн Славы III ступені
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
ордэн Айчыннай вайны I ступені
медаль «Залатая Зорка»

ЯРОНЬКА ВІКТАР ІВАНАВІЧ нарадзіўся 10 мая 1920 года ў г. Полацк.

Скончыў чыгуначную школу ФЗУ у Ціхвіне. Працаваў слесарам у Маскве, на адной з капалень «Дальстроя» ў Магаданскай вобласці.

У Чырвонай Арміі і на фронце з 1942 г. Сяржант, наводчык прылады ў 922-м стралковым палку 250-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту. Удзельнічаў у баях на Бранскім фронце, у Арлоўска-Курскай бітве, вызваляў гарады Арол, Чарнігаў.

Вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобласці. 4 лістапада 1943 г. у баі каля с. Шарсцін Веткаўскага раёна падбіў 4 варожых танка. 24 чэрвеня 1944 г. падчас прарыву абароны праціўніка каля в. Азяраны Рагачоўскага раёна здушыў агонь 7 кулямётных кропак. 25 чэрвеня 1944 г. падбіў 2 самаходныя гарматы, паспяхова фарсіраваў р. Друць. 30 чэрвеня 1944 г. каля в. Старая Марц’янаўка падбіў 3 варожыя танкі і знішчыў 6 аўтамашын з пяхотай. 12 ліпеня 1944 г. каля в. Пяскі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, калі ўвесь яго разлік выбыў са строю, у адзіночку вёў агонь і знішчыў штурмавыя гарматы, 3 кулямёты, роту нямецкай пяхоты.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 г. за «мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі» сяржант В. І. Яронька быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Удзельнічаў у вызваленні Польшчы, баях ва Усходняй Прусіі, штурме Берліна. Пасля заканчэння вайны вярнуўся ў Полацк, актыўна ўдзельнічаў у аднаўленні разбуранага вайной горада і будаўніцтве Наваполацка. Працаваў слесарам-інструментальшчыкам у трэсце № 16 «Нафтастрой».

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Славы III ступені, медалямі. Заслужаны рацыяналізатар Беларусі, ганаровы будаўнік Наваполацка.

Памёр Віктар Іванавіч 15 верасня 1991 года.

Адна з вуліц г. Наваполацка названа ў яго гонар. У 2007 годзе. каля дома № 32 па вул. Я. Коласа ў Наваполацку адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць аб В. І. Яронька.

У 1985 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Еронько Виктор Иванович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 88.

2. Еронько Виктор Иванович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 22.

3. Еронько Виктор Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 44.

4. Сопікава, В. Герой вызвалення / В. Сопікава // Рэспубліка. – 2010. – 19 чэрв. – С. 5.

5. Сопікава, В. Ён жыў, жыве і будзе вечна жыць! / В. Сопікава // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 8 мая. – С. 2.

6. Факеев, В. Они сражались за Родину / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2014. – 5 июля. – С. 13.

7. Факеев, В. Оружие Победы / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2016. – 6 мая. – С. 13 ; 27 мая. – С. 14 ; 21 июня. – С. 3 ; 1 июля. – С. 4.