Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Забагонскі Сямён Аляксандравіч

Дата нараджэння
14.01.1910
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Залучча
Дата смерці
27.01.1955
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1945
Воінскае званне
сяржант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1943)
ордэн Леніна

Забагонскі Сямён Аляксандравіч нарадзіўся 14 студзеня 1910 года ў в. Залучча Верхнядзвінскага раёна.

Працаваў у калгасе. Член КПСС з 1944 года. У верасні 1941 года прызваны ў Красную Армію. З таго ж года на Заходнім, Цэнтральным, Варонежскім, 4-м Украінскім франтах. Памочнік камандзіра ўзвода сяржант С. А. Забагонскі вызначыўся пры вызваленні Кіеўскай вобласці. У ноч на 24 верасня 1943 года на чале групы разведчыкаў фарсіраваў Дняпро на поўнач ад г. п. Ржышчаў, светлавымі сігналамі паказаў месца для прычальвання лодак і плытоў. Падраздзяленні палка паспяхова пераправіліся цераз раку. Удзельнічаў у баі за плацдарм, адбіцці контратак. Пасля вайны працаваў у Томскай і Ленінградскай абласцях.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1943 годзе.

Памёр Сямён Аляксандравіч 27 студзеня 1955 года. Пахаваны ў Ленінградзе. У вёсцы Залучча ў памяць аб С. А. Забагонскім устаноўлена стэла.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алея Герояў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 8 мая. – С. 4–5.

2. Забагонский Семён Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 434.

3. Забагонский Семён Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 578.

4. Забагонский Семен Александрович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 46.

5. Забагонский Семён Александрович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 53–54.

6. Забагонскі Сямён Аляксандравіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 34–35.