Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч
Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч нарадзіўся 25 снежня 1909 года (07.01.1910 г. па новым стылі) ў г. Асташкаве Цвярской губерні у рабочай сям'і. Вучыўся ў адзінай працоўнай школе ў горадзе Невель ў 1924–1927 гадах.
Бацька ўтрымліваў невялікую гаспадарку: меў каня, жарабя і дзвюх кароў. У 30-я гады ўся сям'я (бацька, дзве яго сястры і два браты) была раскулачана і выслана на Кольскі паўвостраў, у Хібінагорск (цяпер Кіраўск). Грошай не хапала, і васьмігадовы Косця працаваў пастухом, а праз год пайшоў у школу.
У 1927 годзе школьная камсамольская арганізацыя накіравала Канстанціна як выдатніка ў Вялікалукскую прафтэхшколу чыгуначнага транспарту, якую ён скончыў у 1930 годзе.
Па камсамольскім прызыве разам з жонкай Заслонаў быў накіраваны на Далёкі Усход, дзе аднаўляў дэпо на станцыі Вяземская пад Хабараўскам. У 1935 годзе ён стаў памочнікам начальніка паравознага дэпо Навасібірска. У сям'і нарадзілася дачка Муза. З-за голаду здароўе жонкі стала рэзка пагаршацца, і Канстанцін адправіў яе разам з дачкой у Віцебск. Але самому паехаць было нельга, каб не «зняславіць гонар камсамольца-добраахвотніка». Як успамінала дачка, прыбыўшы ў Віцебск, жонка паслала назад паштоўку, нібыта Заслонава тэрмінова выклікаюць на вучобу ў Ленінградскі інстытут інжынераў дарожнага транспарту, і яго адпусцілі вучыцца. Так ён вярнуўся ў Віцебск і стаў працаваць у чыгуначным дэпо. З 1937 года быў начальнікам дэпо станцыі Рослаў, а з кастрычніка 1939 года – станцыі Орша.
У пачатку вайны пры падыходзе нямецкіх войскаў да Оршы эвакуіраваўся ў Маскву і працаваў у дэпо імя Ілліча.
У кастрычніку 1941 года па ўласнай просьбе быў адпраўлены ў тыл ворага ў складзе групы чыгуначнікаў. Партызанскі псеўданім – «Дзядзька Косця». Стварыў падпольную групу, удзельнікі якой шляхам ужывання «вугальных мін» (міны, замаскіраваныя пад каменны вугаль) за тры месяцы падарвалі 93 нямецкія паравозы.
З прычыны пагрозы арышту ў сакавіку 1942 года Заслонаў з групай пакінуў Оршу і арганізаваў партызанскі атрад, які правёў шэраг паспяховых баявых рэйдаў у раёне Віцебск – Орша – Смаленск, знішчыўшы вялікую колькасць варожых салдат і тэхнікі.
13 лістапада 1942 года Канстанцін Заслонаў загінуў у баі з карным атрадам ля в. Купаваць Сенненскага раёна.
ЛІТАРАТУРА
1. Балашова, Е. Н. Имя Заслонова в памяти Оршанцев / Е. Н. Балашова // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 16 нояб. – С. 21.
2. Балашова, Е. Н. Подвиг железнодорожника / Е. Н. Балашова // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 7 авг. – С. 6–7.
3. Богомазов, В. С. Константин Заслонов : краткий биографический очерк / В. С. Богомазов. – Орша : Оршанская типография, 1996. – 88 с.
4. Волкова, Л. В ту роковую ночь в Куповати... / Л. Волкова // Витьбичи = Віцьбічы. – 2009. – 8 мая. – С. 5.
5. Галеснік, С. Заслонаў, якога мы не ведалі / С. Галеснік // Беларусь. – 2010. – № 2. – С. 34–35.
6. Гарматны, В. П. Легендарны камбрыг Канстанцін Заслонаў / В. П. Гарматны // Віцебшчына ў 1941-1944 гг.: Супраціў. Вызваленне. Памяць : матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Віцебск, 18-19 чэрвеня 2009 г. / рэдкал.: В. У. Акуневіч (адк. рэд.) [і інш.]. – Віцебск, 2009. – С. 177–181.
7. «Его подвиг века не сотрут» : к 100-летию со дня рождения Героя Советского Союза К. С. Заслонова // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 7 янв. – С. 5.
8. Жыццё – подзвіг // Витьбичи = Віцьбічы. – 2010. – 23 янв. – С. 4.
9. Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гл. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 1999. – Кн.1. – С. 357.
10. Заслонов Константин Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 449.
11. Заслонов Константин Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 625–626.
12. Заслонов Константин Сергеевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред. Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 165.
13. Королёв, Г. Беларуси-партизанки сын / Г. Королёв // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 6 студз. – С. 15.
14. Лазорский, В. Константин Заслонов / В. Лазорский // Народнае слова. – 2005. – 6 студз. – С. 2.
15. Стибло, Е. Н. Во имя мирного будущего / Е. Н. Стибло // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 11 июля. – С. 6.
16. Сурдова, Л. Последний бой комбрига / Л. Сурдова // Телеком-экспресс (Орша). – 2012. – 15 нояб. – С. 21.