Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Жукаў Сцяпан Іванавіч

Дата нараджэння
01.05.1923
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Пушча
Дата смерці
24.07.1997
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1957
Воінскае званне
маёр
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1946)
ордэн Леніна
ордэн Чырвонага Сцяга (тройчы)
ордэн Айчыннай вайны I ступені (двойчы)
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн Славы III ступені

Жукаў Сцяпан Іванавіч нарадзіўся 1 мая 1923 г. у былой вёсцы Пушча Расонскага раёна ў сям'і селяніна.

Скончыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую знішчальную школу пілотаў (1942), Вышэйшыя лётна-тактычныя афіцэрскія курсы (1952).

З 1941 года – у Чырвонай Арміі, з ліпеня 1943 года – лётчык-штурмавік на Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах.

Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі.

Намеснік камандзіра авіяэскадрыллі старшы лейтэнант С. I. Жукаў зрабіў 170 баявых вылетаў на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка, у тым ліку падчас вызвалення Беларусі 50 вылетаў на чале групы самалётаў і 30 на разведку.

Вызначыўся пры вызваленні Польшчы, прымаў удзел у знішчэнні групоўкі нямецка-фашысцкіх захопнікаў у раёне г. Познань.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, за гераізм і мужнасць 15 мая 1946 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны С. I. Жукаў служыў у Савецкай Арміі. З 1957 года – маёр запасу.

Жыў у Расонах, Курску, Полацку.

У 1961–1967 гг. – інструктар гарнізоннага Дома афіцэраў у г. Курск (Расія).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (тройчы), Айчыннай вайны I ступені (двойчы), Чырвонай Зоркі, Славы III ступені.

Імем Сцяпана Іванавіча Жукава названа вуліца ў г. п. Расоны.

Памёр 24 ліпеня 1997 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Грэчка, І. Мужчынская размова / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2018. – 22 лют. – С. 14–15.

2. Жукаў Сцяпан Іванавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 195–196.

3. Жукаў Сцяпан Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 445.

4. Жуков Степан Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 568.

5. Жуков Степан Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 45.

6. Жуков Степан Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 431–432.

7. Жуков Степан Иванович // Неман. – 1966. – № 12. – С. 77.

8. Жуков Степан Иванович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 53.

9. Каждый его вылет – подвиг в небе войны / подгот. Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2013. – 27 крас. – С. 4.

10. Кожар, Н. Зорны шлях Героя / Н. Кожар // Голас Расоншчыны. – 2005. – 4 лют. – С. 2.

11. Лихачев, В. Подвиг в небе / В. Лихачев // Во славу Родины. – 1976. – 25 нояб. – С. 2.

12. Непрерванный полёт // Полацкі веснік. – 2009. – 8 мая. – С. 7.