Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Зянькова Ефрасіння Савельеўна

Дата нараджэння
22.12.1923
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Ушалы
Дата смерці
19.04.1984
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза (1958)
Ганаровы грамадзянін г. Віцебска (1976)
ордэн Леніна
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі
медалі

Зянькова Ефрасіння Савельеўна нарадзілася 22 снежня 1923 года ў былой вёсцы Ушалы Шумілінскага раёна ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Лявонаўскай сямігадовай школы паступіла ў Віцебскае вучылішча фабрычна-заводскага навучання швейнікаў, адначасова скончыла школу рабочай моладзі. Працавала на віцебскай швейнай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі». У ліку лепшых работніц была накіравана на вучобу ў швейна-тэкстыльны тэхнікум, але паспела скончыць толькі першы курс.

Летам 1941 года вярнулася ў родную вёску.

Са студзеня 1942 па жнівень 1943 гг. узначальвала падпольную камсамольскую арганізацыю «Юныя мсціўцы». Са жніўня 1943 г. – у атрадзе імя К. Е. Варашылава партызанскай брыгады імя У. І. Леніна.

У чэрвені 1944 года вярнулася ў Віцебск. Працавала інструктарам Чыгуначнага райкама камсамола. Праз 2 гады перайшла на працу ў аддзяленне міліцыі, з 1951 г. – супрацоўнік Чыгуначнага райваенкамата г. Віцебска.

1 ліпеня 1958 года прысвоена званне «Герой Савецкага Саюза».

З 1967 года – на заслужаным адпачынку, з 1976 года – Ганаровы грамадзянін г. Віцебска.

Узнагароджана ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памёрла 19 красавіка 1984 года.

На доме, дзе жыла Зянькова, па вуліцы Шрадара ўсталявана мемарыяльная дошка. Яе імя носяць вуліцы ў г. Віцебск і г. п. Обаль.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азевич, И. Великая скромная Фруза / И. Азевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 18 окт. – С. 11.

2. Зенькова Ефросинья Савельевна / В. Смирнов // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 90–91.

3. Зенькова Ефросинья Савельевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 455.

4. Зенькова Ефросинья Савельевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 666–667.

5. Зенькова Ефросинья Савельевна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 49.

6. Зенькова Ефросинья Савельевна // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред.: Ю. В. Баженов [и др.] ; худ. ред. П. В. Баранов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 55–56.

7. Зянькова Ефрасіння Савельеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 135.

8. Зянькова Ефрасіння Савельеўна // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: А. Я. Андрэеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1990. – С. 224–225.

9. Кузьмич, Т. Всем смертям назло... / Т. Кузьмич // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 23 снеж. – С. 2.

10. Кузьміч, Т. Каб заўтра не памерла ніколі / Т. Кузьміч // Звязда. – 2015. – 19 жн. – С. 3.

11. Мароз, М. Фрузе Зяньковай споўнілася б 90... / М. Мароз // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 28 снеж. – С. 4.

12. Ніціеўская, Ж. Адважная Фруза / Ж. Ніціеўская // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 9 студз. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Зенькова Ефросинья Савельевна. Почётные граждане города Витебска 

arrow Во главе юных подпольщиков (В. Хазанский)