Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Куканенка Мікіта Барысавіч

Дата нараджэння
18.09.1998
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, г. Полацк
Дата смерці
19.05.2021
Род дзейнасці
ваенны лётчык
Род войск
ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь
Гады службы
2020–2021
Воінскае званне
гвардыі лейтэнант
Месца службы
Гродзенская вобл., г. Ліда, 116-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная Радамская Чырвонасцяжная база
Узнагароды і прэміі
Герой Беларусі (2021)

Куканенка Мікіта Барысавіч – ваенны лётчык, гвардыі лейтэнант. Герой Беларусі (2021), лётчык звяна вучэбна-баявой эскадрыллі на Як-130.

Нарадзіўся 18 верасня 1998 года ў Полацку. Яго дзед жыў у г. п. Баравуха, дзе размяшчалася верталётная база. Пасля наведвання базы юны Мікіта вырашыў стаць пілотам. Але ён абраў не верталёты, а самалёты. Паступіў у Полацкае кадэцкае вучылішча. Скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе пачаў службу ў Лідскай штурмавой авіябазе лётчыкам звяна вучэбна-баявой эскадрыллі на Як-130. Падчас службы таксама асвоіў самалёт Л-39.

19 мая 2021 года здарылася трагедыя. Пад Баранавічамі пацярпеў крушэнне ваенны самалёт 116-й гвардзейскай штурмавой авіябазы Як-130. Палёт выконвалі камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі маёр Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык і пілот лейтэнант Мікіта Барысавіч Куканенка. Пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць. Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты цаной свайго жыцця адвялі самалёт ад жылых дамоў.

24 лістапада 2021 года лётчыкам Андрэю Нічыпорчыку і Мікіту Куканенку пасмяротна было прысвоена званне «Герой Беларусі».

Пахаваны Мікіта Куканенка ў г. Полацку.

20 мая 2022 года ў Баранавічах з нагоды першай гадавіны з дня трагедыі быў адкрыты мемарыял у гонар загінуўшых лётчыкаў-герояў. У Лідзе на доме, дзе жыў Мікіта Куканенка, адкрыта мемарыяльная дошка. Яго імя прысвоена сярэдняй школе № 6 г. Ліды. На фасадзе школы ўсталявана мемарыяльная дошка. Піянерскай дружыне ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Баранавічы» прысвоена імя лётчыкаў-герояў. У дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым лагеры «Зубраня» адкрылі мемарыяльны куток у памяць пра Героя Беларусі.

У музеі Полацкага кадэцкага вучылішча адна з экспазіцый прысвечана лётчыку.

17 мая 2024 года ў Баранавічах адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар лётчыкаў-герояў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі. Размешчана яна на доме, які знаходзіцца на скрыжаванні вуліц, названых іх імёнамі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеевич, С. В. «...Превратились в белых журавлей» / С. Алексеевич // Армия. – 2022. – № 3. – С. 14–15.

2. Арсеньева, С. Поколение сильных / С. Арсеньева // Народная газета. – 2023. – 25 жн. – С. 6. – (Прил.: «Союзное вече. Спецвыпуск. Военное сотрудничество в Союзном государстве»).

3. Бондарава, Т. Пад зоркай героя / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2024. – 24 мая. – С. 8.

4. Бегунова, Е. Там, где растят героев / Е. Бегунова // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 28 июля. – С. 10.

5. Герои. Это про них // СБ. Беларусь сегодня. – 2024. – 24 февр. – С. 10–11.

6. Дадалка, М. «Наша справа – зрабіць усё, каб народ і дзяржава памяталі іх» / М. Дадалка // Звязда. – 2021. – 18 снеж. – С. 1–2.

7. Дроздова, Н. Я. Он ушел в небо солнечным человеком / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 22 мая. – С. 3.

8. Жарский, Б. Ничипорчик Андрей Владимирович. Куконенко Никита Борисович / Б. Жарский ; беседовал Н. Мачекин // Герои Беларуси / Н. Мачекин. – Мн.: Беларусь, 2022. – С. 56–63.

9. Канюта, В. Яны сталі Небам... і – Героямі / В. Канюта // Звязда. – 2021. – 25 лістап. – С. 1–2. 10. Конохова, Н. «Прыгать? Нет! Город под нами!» / Н. Конохова // Витебские вести. – 2024. – 21 мая. – С. 4.

11. Крят, Д. Они совершили подвиги, чтобы жизнь продолжалась / Д. Крят, П. Конога // Сельская газета. – 2021. – 18 дек. – С. 2–3.

12. Крят, Д. Твои Герои, Беларусь! / Д. Крят, П. Конога // Рэспубліка. – 2021. – 18 снеж. – С. 1–3. 13. Никита – мамино Солнце / подгот. Н. Конохова // Витебские вести. – 2022. – 20 мая. – С. 19. 14. Подвиг ценою в жизнь // Полацкі веснік. – 2021. – 26 лістап. – С. 2.

15. Увековечить подвиг // Витебские вести. – 2023. – 21 июля. – С. 21.

16. Чаровская, К. Настоящие офицеры и патриоты / К. Чаровская // Сельская газета. – 2021. – 27 нояб. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Андрей Ничипорчик и Никита Куконенко

arrow Будущий герой мечтал быть летчиком. Памятник Никите Куконенко открыли в Полоцке

arrow В Барановичах открыли мемориал в память о погибших летчиках

arrow Высокое небо, одно на двоих... В Академии авиации вспоминали Героев Беларуси Андрея Ничипорчика и Никиту Куконенко

arrow Город под нами. Фильм о летчиках-Героях Беларуси

arrow Дацягнуцца да героя

arrow Мемориальную доску в память о летчике Никите Куконенко открыли в Полоцке

arrow Ценой своих жизней летчики Андрей Ничипорчик и Никита Куконенко спасли очень много людей: детей, матерей...

arrow Цифровая звезда. Куконенко Никита Борисович