Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клопаў Аніс Андрэевіч

Дата нараджэння
14.05.1914
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Наваселле
Дата смерці
04.02.1995
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1938–1945
Воінскае званне
малодшы сяржант
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Славы I ступені
ордэн Славы II ступені
ордэн Славы III ступені

Клопаў Аніс Андрэевіч нарадзіўся 14 мая 1914 года ў в. Наваселле Ушацкага раёна. Працаваў у калгасе. У Чырвонай арміі з 1938 года. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе савецкіх войск у Заходнюю Беларусь (1939).

На фронце з самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Змагаўся на Заходнім, Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах. Вызваляў Беларусь і Літву. Ваяваў спачатку ў пяхоце, а затым быў пераведзены ў 4-ю асобную штурмавую брыгаду.

Сапёр-кулямётчык 20-га асобнага штурмавога інжынерна-сапёрнага батальёна малодшы сяржант Клопаў асабліва вызначыўся ў баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі 10 студзеня 1945 года, калі на чале групы ў непасрэднай блізкасці ад праціўніка зрабіў праход у драцяной загародзе і мінным полі. Быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені.

16 лютага 1945 года адным з першых фарсіраваў р. Штадрык і знішчыў з кулямёта каля 20 гітлераўцаў. Быў кантужаны, але працягваў ваяваць. Загадам ад 24 сакавіка 1945 года малодшы сяржант Клопаў Аніс Андрэевіч узнагароджаны ордэнам Славы II ступені.

У красавіку 1945 года ў час прарыву абароны на падыходзе да Кёнігсберга А. А. Клопаў са сваім аддзяленнем зрабіў праход у мінным полі, разам з пяхотай уварваўся ў варожыя траншэі і знішчыў 13 гітлераўцаў, паранены працягваў бой.

Але чарговую ўзнагароду атрымаў толькі ў маі 1946 года. За ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў яго ордэнам Славы I ступені. І малодшы сяржант Клопаў Аніс Андрэевіч стаў поўным кавалерам ордэна Славы.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

Удзельнік гістарычнага Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года ў Маскве. Дэмабілізаваны сяржант А. А. Клопаў у 1945 годзе.

У 1953 годзе вярнуўся на радзіму, жыў ва Ушачах. Працаваў у міліцыі, потым на прамкамбінаце. У 1992 годзе ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін г. п. Ушачы».

Памёр Аніс Андрэевіч Клопаў 4 лютага 1995 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багдановіч, Н. Героем сябе не лічыў / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2014. – 28 мая. – С. 2.

2. Буевич, Т. Они вынесли на себе все тяготы тех лет / Т. Буевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 2 июля. – С. 4.

3. Клопаў Аніс Андрэевіч : [некралог] // Патрыёт (Ушачы). – 1995. – 11 лют. – С. 4.

4. Клопаў Аніс Андрэевіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 252–253.

5. Клопов Анис Андреевич // Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – 3-е изд., доп. и испр. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1984. – С. 230.

6. Клопов Анис Андреевич // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 117.

7. Клопов Анис Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 494.

8. Клопов Анис Андреевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; ред. кол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 180.

9. Клопов Анис Андреевич // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 45.

10. 1418 дней и ночей // Хроника солдатской славы / Н. Н. Беляев, А. Н. Сысоев. – Минск : Беларусь, 1970. – С. 68–71.

11. Цітоў, І. Баец штурмавога батальёна / І. Цітоў // Чырвоная змена. – 1975. – 9 мая. – С. 3.

12. Шкленнік, В. Дарогамі славы / В. Шкленнік // Звязда. – 2020. – 26 лют. – С. 3.