Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч

Дата нараджэння
29.12.1905
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Якубова
Дата смерці
09.09.1984
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1939–1945
Воінскае званне
старшына
Узнагароды і прэміі
ордэн Славы I, II, III ступеняў
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч нарадзіўся 29 снежня 1905 года ў в. Якубова Расонскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям'і.

Адукацыя пачатковая. З сямі гадоў батрачыў.

З 1920 года працаваў на лесараспрацоўках, з 1927 года – на Віцебскім цагельным заводзе.

З 1939 года – у Чырвонай Арміі.

Удзельнік вызваленчага паходу савецкіх войск у Заходнюю Беларусь (1939).

У 1939–1940 гг. – удзельнік савецка-фінляндскай вайны.

З чэрвеня 1941 года – на фронце ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас Смаленскай бітвы (з 10 ліпеня па 10 верасня 1941 года) трапіў у палон. Праз 27 дзён збег з палону да партызан.

Баец партызанскага атрада № 2 (11-я брыгада штаба партызанскага руху Калінінскай вобласці) А. Марозаў падарваў тры варожыя эшалоны.

З 1943 года – наводчык станковага кулямёта 280-й стралковай дывізіі (2-і Беларускі фронт). З мая 1944 года – разведчык, агнямётчык (2-і Прыбалтыйскі фронт).

Удзельнік вызвалення Прыбалтыкі і баёў ва Усходняй Прусіі.

У ліпені 1944 года падбіў варожы танк.

У жніўні 1944 года ўзнагароджаны ордэнам Славы III ступені.

10 кастрычніка 1944 года стралок 760-га стралковага палка (208-я стралковая дывізія, 43-я армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) А. Марозаў у раёне літоўскіх населеных пунктаў адным з першых уступіў у бой. Пры пераходзе непрыяцеля ў контратаку закідаў гранатамі варожых аўтаматчыкаў. Быў паранены.

8 красавіка 1945 года ў баях за г. Кёнігсберг (зараз – г. Калінінград) быў цяжка паранены, знішчыў 2 кулямётныя разлікі.

У кастрычніку 1944 года быў узнагароджаны (паўторна) ордэнам Славы III ступені, у красавіку 1945 года (трэцці раз) – ордэнам Славы III ступені.

У 1945 годзе – дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у Віцебску.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 жніўня 1955 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пераўзнагароджаны ордэнам Славы II ступені і ордэнам Славы I ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Працаваў на Віцебскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў.

Памёр 9 верасня 1984 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буевич, Т. Они вынесли на себе все тяготы тех лет / Т. Буевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 2 июля. – С. 4.

2. Марозаў Аляксандр Кліменцьевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 10 : Малайзія–Мугаджары. – С. 124.

3. Морозов Александр Климентьевич // Кавалеры ордена Славы: белорусы, уроженцы Беларуси и граждане Республики Беларусь : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2006. – С. 40.

4. Морозов Александр Климентьевич // Навечно в сердце народном: к 30-летию Победы над фашистской Германией / редкол.: П. У. Бровка [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1975. – С. 290.

5. Морозов Александр Климентьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 144.

6. Морозов Александр Климентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 222.

7. Морозов Александр Климентьевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 183.

8. Морозов Александр Климентьевич // Твои сыновья, Беларусь! Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 48.