Рубіс Павел Іванавіч
Рубіс Павел Іванавіч нарадзіўся 7 лютага 1923 года ў в. Мікуленкі Расонскага раёна ў сям'і селяніна.
У гады Вялікай Айчыннай вайны – партызан Расонскай брыгады імя Сталіна.
Са снежня 1943 года на фронце. Камандзір кулямётнага разліку сяржант П. I. Рубіс вызначыўся ў баях пры вызваленні Віцебскай вобласці і Латвіі.
26 снежня 1943 г. праявіў гераізм пры адбіцці варожых контратак у Шумілінскім раёне. 14 верасня 1944 года агнём з кулямёта прыкрываў пераправу савецкіх войск цераз р. Ліелупе, знішчыў 2 кулямёты і 2 гарматныя разлікі праціўніка. 13 студзеня 1945 года ў раёне Клайпеды нанёс вялікія страты праціўніку – знішчыў 30 гітлераўцаў і станковы кулямёт з разлікам. Быў кантужаны, але не пакінуў поле бою.
У 1947 годзе быў дэмабілізаваны.
Скончыў Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі (1954). Пасля вайны П. I. Рубіс працаваў трактарыстам у саўгасе «Расонскі», у Расонскім лясгасе.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
Памёр 10 красавіка 1996 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Буевич, Т. Они вынесли на себе все тяготы тех лет / Т. Буевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 2 июля. – С. 4.
2. Рубіс Павел Іванавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 196.
3. Рубіс Павел Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 13 : Праміле–Рэлаксін. – С. 423.
4. Рубис Павел Иванович // Кавалеры ордена Славы: белорусы, уроженцы Беларуси и граждане Республики Беларусь : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2006. – С. 41.
5. Рубис Павел Иванович // Навечно в сердце народном: к 30-летию Победы над фашистской Германией / редкол.: П. У. Бровка [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1975. – С. 350.
6. Рубис Павел Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 421.
7. Рубис Павел Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 184.