Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Янчанка Ілля Платонавіч

Дата нараджэння
14(27).07.1913
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Калмакова
Дата смерці
10.12.1999
Род дзейнасці
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1941–1945
Воінскае званне
старшына
Узнагароды і прэміі
ордэн Славы I, II, III ступеняў
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
медаль «За адвагу»

Янчанка Ілля Платонавіч нарадзіўся 14 (27) ліпеня 1913 года ў в. Калмакова Гарадоцкага раёна.

Скончыў 4 класы. Працаваў участковым інспектарам лінейнага аддзялення міліцыі на чыгуначнай станцыі «Орша».

З 1941 года – у Чырвонай Арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Заходнім, Сталінградскім, 1, 3, і 4-м Украінскіх франтах.

Камандзір аддзялення ўзвода коннай разведкі 823-га стралковага палка 302-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту старшы сяржант Ілля Янчанка 16 красавіка 1944 года веў разведку з байцамі даручанага яму падраздзялення на захад ад г. Цярнопаль, асабіста знішчыў каля дзесяці варожых салдат.

Загадам па 302-й стралковай дывізіі ад 23 красавіка 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, старшы сяржант Янчанка Ілля Платонавіч быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені.

У кастрычніку 1944 года каля населенага пункта Вячковце камандзір аддзялення роты аўтаматчыкаў 823-га стралковага палка 302-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту старшы сяржант Ілля Янчанка вынес Сцяг палка з акружэння.

Загадам па 60-й арміі ад 16 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, старшы сяржант Янчанка Ілля Платонавіч быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступені.

14 студзеня 1945 года каля населенага пункта Кухары старшына Ілля Янчанка ў крытычны момант бою адбіў напад варожых аўтаматчыкаў на камандны пункт палка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне загадаў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі старшына Янчанка Ілля Платонавіч быў узнагароджаны ордэнам Славы I ступені.

У снежні 1945 года І. П. Янчанка быў дэмабілізаваны. Працаваў маставым абходчыкам і брыгадзірам у дэпо станцыі «Віцебск» Беларускай чыгункі.

Жыў у Віцебску.

Поўны кавалер ордэна Славы.

Узнагароджаны таксама ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Кастрычніцкай рэвалюцыі, медалямі.

Памёр Ілля Платонавіч 10 снежня 1999 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буевич, Т. Кавалер ордена Славы / Т. Буевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 23 авг. – С. 10.

2. Буевич, Т. Они вынесли на себе все тяготы тех лет / Т. Буевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 2 июля. – С. 4.

3. Буракова, Н. Героический земляк / Н. Буракова // Гарадоцкі веснік. – 2013. – 25 чэрв. – С. 4.

4. Мешков, О. Боевой путь земляка / О. Мешков // Гарадоцкi веснік. – 2004. – 11 снеж. – С. 2.

5. Рублевский, С. И взошла звезда над окопом... / С. Рублевский // Віцебскі рабочы. – 2010. – 8 мая. – С. 6.

6. Янченко Илья Платонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 633.

7. Янченко Илья Платонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 726.

8. Янченко Илья Платонович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 188.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Янченко Илья Платонович