Аганаў Дзмітрый Львовіч
Аганаў Дзмітрый Львовіч нарадзіўся ў 1976 годзе ў Наваполацку, беларускі скульптар.
У 1994 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава на аддзяленне скульптуры. У 1998 годзе паступіў у Беларускую Акадэмію мастацтваў на кафедру скульптуры і ў 2004 годзе скончыў яе.
У перыяд з 2005 па 2008 гг. стажыраваўся ў творчых майстэрнях пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнікі Савіцкі М. А., Гумілеўскі Л. Н. Удзельнічаў у шматлікіх выставах, за што быў неаднаразова ўзнагароджаны і адзначаны.
Дзмітрый Аганаў працуе ў манументальна-дэкаратыўнай і станковай скульптуры, стварае аб’екты з бронзы, каменю, шкла.
ЛІТАРАТУРА
1. Аскера, В. ...Без скуры: мастацтва ці трэнд? Выбар Дзмітрыя Аганава / В. Аскера // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 12 студз. – С. 12.