Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аганаў Леў Рыгоравіч

Дата нараджэння
12.06.1942
Месца нараджэння
Днепрапятроўская вобласць, с. Бузаўка
Род дзейнасці
скульптар

Аганаў Леў Рыгоравіч нарадзіўся 12 чэрвеня 1942 года ў с. Бузаўка Днепрапятроўскай вобласці, Украіна. Беларускі скульптар.

Скончыў Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча (1965), Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе (1974). Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. Матэрыял – бронза, метал, камень. З 1974 года – удзельнік мастацкіх выстаў. Член Беларускага саюза мастакоў (1983).

Сярод твораў кампазіцыі «Музыка», «Будаўнікі», «Сіняя птушка», помнік воінам-інтэрнацыяналістам (усё ў г. Наваполацку Віцебскай вобласці), помнік Л. Сапегу (г. Лепель Віцебскай вобласці).

Творы Л. Р. Аганава знаходзяцца ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Жыве ў Наваполацку.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аганаў Леў // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе = Современная белорусская скульптура. XXI век = Modern Belarusian Sculpture. XXI century / аўт. тэксту, склад., пер. на бел. мову К. С. Аксёнава ; аўт. уступ. арт. Н. В. Шаранговіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 30–31.

2. Аганаў Леў Рыгоравіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : бібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 1.

3. Азёрны, М. «Пятачок» на плошчы Свабоды / М. Азёрны // Лепельскі край. – 2017. – 3 кастр. – С. 8.

4. Жывапіс, графіка, скульптура (Наваполацк, 1958–1998) : каталог. – Наваполацк : Беларускі саюз мастакоў, 1998. – 21 с.

5. Конышева, Н. Клены в память о погибших / Н. Конышева // Народнае слова. – 2002. – 10 кастр. – С. 1.

6. Кулеш, Е. Город мастера / Е. Кулеш // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 4 чэрв. – С. 6.

7. Леў Аганаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат.: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 16.

8. Супроненка, И. Портрет мастера спустя четверть века / И. Супроненка // Химик (Новополоцк). – 2001. – 10 апр. – С. 1, 3.

9. Шушко, В. Мастер и его дело / В. Шушко // Новая газета (Наваполацк). – 2015. – 11 дек. – С. 14.
 

СПАСЫЛКІ

arrow Художники Витебсщины. Оганов Лев