Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Анішчык (Гутар) Ганна Анфімаўна

Дата нараджэння
28.09.1959
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Кулакова
Род дзейнасці
мастак

Анішчык (Гутар) Ганна Анфімаўна нарадзілася 28 верасня 1959 года ў в. Кулакова Пастаўскага раёна.

У 1974 годзе скончыла Юнькаўскую васьмігадовую школу, Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава (1979). Па размеркаванні працавала ў Гродне настаўніцай выяўленчага мастацтва і чарчэння ў сярэдняй школе № 11. 3 1986 года ўзначаліла студыю выяўленчага мастацтва абласнога Палаца піянераў і школьнікаў. За ўдзел у міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці ў г. Торунь (Польшча) і г. Лімож (Францыя) Ганна Анфімаўна была ўзнагароджана дыпломам 1-й ступені Міністэрства асветы БССР.

У Гродне ў 1989 годзе адбылася першая выстаўка Ганны Гутар як мастака-жывапісца. Найбольш плённа мастачка працуе ў жанры лірычнага пейзажу. Пасля вучобы на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педінстытута (1986–1991) Г. А. Гутар жыве і працуе ў Мінску. Перыядычна работы мастачкі выстаўляюцца ў галерэях «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў і «Медэя». 3 1998 года яна з'яўляецца членам Асацыяцыі свабоднага мастацтва. Карціны мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Польшчы, Германіі, Амерыцы, Кітаі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Анішчык (Гутар) Ганна Анфімаўна // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 512.