Арлоў Аляксандр Мікалаевіч
Арлоў Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся ў 1908 годзе ў Віцебску ў сям'і рабочага. Беларускі скульптар.
У 1929 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Член віцебскага філіяла Аб'яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (1928–1930).
Сярод твораў: бюст М. Чарнышэўскаму для Дома ўрада (1933, Мінск), бюст М. Фрунзэ і рэльефы розных відаў зброі для Акруговага Дома афіцэраў (1935, Мінск), гарэльеф «Жыццё піянераў» для Палаца піянераў (1936, Мінск), скульптурная група «Пагранічнік і калгасніца» для беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе (1939, Масква) і інш.
Загінуў Аляксандр Мікалаевіч у 1942 годзе ў фашысцкім канцлагеры.
ЛІТАРАТУРА
1. Арлоў Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 483.
2. Арлоў Аляксандр Мікалаевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 523.
3. Герасімовіч, П. М. Арлоў Аляксандр Мікалаевіч / П. М. Герасімовіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1969. – Т. 1 : А–Афіна. – С. 435.
4. Герасімовіч, П. М. Арлоў Аляксандр Мікалаевіч / П. М. Герасімовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1984. – Т. 1 : А Капэла–Габелен. – С. 167.
5. Налівайка, Л. Гераічны класіцызм як стыль эпохі / Л. Налівайка // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 19 крас. – С. 16.