Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аскназій Ісак Лейбавіч

Дата нараджэння
16.01.1856
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Дрыса
Дата смерці
1902 (1903)
Род дзейнасці
мастак

Аскназій Ісак Лейбавіч (Львовіч) нарадзіўся 16 студзеня 1856 года ў г. Дрыса. Жывапісец.

Акадэмік жывапісу (1885). Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1874–1879). За дыпломную работу «Распутніца перад Хрыстом» (1879) атрымаў вялікі залаты медаль. Працаваў у Італіі, Германіі, Польшчы (1880–1884). Вярнуўшыся, жыў у Віцебску. Пісаў карціны на міфалагічныя сюжэты («Майсей у пустыні» і інш.), а таксама жанравыя сцэны з жыцця гарадоў і мястэчак Беларусі («Прыход суботы» (1890), «Па пазыку» (1892) і інш.). Удзельнічаў у выстаўках Пецярбургскага аб'яднання мастакоў у 1887 годзе. Падтрымліваў цесныя сувязі з І. Рэпіным.

Памёр у 1902 годзе, па іншых звестках у 1903.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аскназій Ісак Львовіч (Лейбавіч) // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 23.

2. Аскназій Ісак Львовіч (Лейбавіч) // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 14–15.

3. Ермоленко, В. Академик живописи из Дриссы / В. Ермоленко // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2006. – 22 жн. – С. 4.

4. Ермоленко, Г. Художник Аскназий из Дриссы / Г. Ермоленко // Мастацкая адукацыя і культура. – 2008. – № 1. – С. 51.

5. Ісаак Аскназій // Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я: ад старажытнасці да пачатку XX стагоддзя / А. У. Русецкі, Ю. А. Русецкі. – Мінск : БелЭн, 2005. – С. 291–294.