Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Азгур Заір Ісакавіч

Дата нараджэння
02.01.1908
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Маўчаны
Дата смерці
18.02.1995
Род дзейнасці
мастак, скульптар
дзяржаўны дзеяч
Узнагароды і прэміі
Народны мастак Беларусі (1944)
Дзяржаўная прэмія СССР (1946, 1948)
Народны мастак СССР (1973)
Герой Сацыялістычнай Працы (1978)
ордэн Леніна (двойчы)
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы)
ордэн Дружбы народаў
ордэн Чырвонай Зоркі

Азгур Заір Ісакавіч нарадзіўся 2 студзеня 1908 года ў в. Маўчаны Сенненскага раёна. Беларускі скульптар.

Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1922–1925), Ленінградскім вышэйшым мастацкім інстытуце (1925–1928), Кіеўскім мастацкім інстытуце (1928–1929). Асноўныя педагогі: М. Керзін, М. Манізер, Р. Бах, У. Лішаў. Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. З 1923 года – удзельнік мастацкіх выстаў.

Сярод твораў: партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны В. Талаліхіна, А. Радзімцава, А. Малодчага, М. Сільніцкага, Ф. Смалячкова, В. Талаша, М. Шмырова, К. Ракасоўскага, П. Батава, прадстаўнікоў айчыннай і сусветнай культуры Ф. Скарыны, А. Бразера, 3. Бядулі, Л. Александроўскай, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гусоўскага, К. Чорнага, Р. Тагора, Лу Сіня, У. Уітмена, кіраўнікоў камуністычнай і рабочай партый, нацыянальна-вызваленчага руху, палкаводцаў, герояў працы, вучоных.

Па яго праектах створаны помнікі У. Леніну ў Беларусі, Расіі і Казахстане, П. Машэраву ў Віцебску, Я. Коласу і С. Грыцаўцу ў Мінску, Я. Купалу ў Вязынцы, В. Талашу ў Петрыкаве, А. Бутлераву і Я. Вучэцічу ў Маскве. Аўтар барэльефа «Слава загінуўшым героям» для помніка-абеліска Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Мінску.

У 1960-я гады стварыў шэраг партрэтаў беларускіх вучоных (М. Яругін, 1963; Б. Сцяпанаў, 1964), артыстаў (I. Балоцін, 1966; У. Крыловіч, 1967).

Напісаў мемуары «Незабыўнае», «Тое, што помніцца...», шмат публіцыстычных артыкулаў па мастацтве.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, Дзяржаўным мастацкім музеі Малдовы, Астраханскай карціннай галерэі, Алтайскім музеі выяўленчага мастацтва.

У 1996 годзе ў Мінску быў адкрыты мемарыяльны музей-майстэрня імя З. І. Азгура. У 2008 годзе выпушчана памятная манета «З. Азгур. 100 лет».

Народны мастак Беларусі (1944). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1948). Сапраўдны член Акадэміі мастацтваў СССР (1958). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947–1967), (1971–1995).

Герой Сацыялістычнай Працы (1978).

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Дружбы народаў, Чырвонай Зоркі.

Памёр 18 лютага 1995 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азгур Заір Ісакавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 546.

2. Азгур Заир Исаакович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 11–12.

3. Азгур Заир Исаакович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий ; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. – Витебск : Витебская областная типография, 2009. – С. 193.

4. Азгур Заір Ісакавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 71–72.

5. Азгур Заир Исаакович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов ; под общ. ред. А. Н. Новикова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – С. 28.

6. Азгур Заір Ісакавіч // Беларускі саюз мастакоў = Belarussian Union of Artists : энцыклапедычны даведнiк / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск. : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 15.

7. Азгур Заір // Новыя кнігі. – 2007. – № 10. – С. 24–27.

8. Анісавец, Л. Заір Азгур. Тэрыторыя памяці / Л. Анісавец // Алеся. – 2011. – № 8. – С. 18–19.

9. Багданава, А. Партрэтны летапіс эпохі / А. Багданава // Роднае слова. – 2008. – № 1. – С. 99–102.

10. Белоусов, О. Мастер в реальном времени / О. Белоусов // Советская Белоруссия. – 2002. – 6 дек. – С. 7.

11. Вайткун, А. Азгур: гуру советской скульптуры / А. Вайтун // Народная газета. – 2008. – 11 верас. – С. 1, 12.

12. Галоўка, С. Сем легенд пра легендарнага майстра / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. – 2018. – № 1. – С. 40–49.

13. Дранько, В. Гіпнатычны Заір Азгур / В. Дранько // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 12 студз. – С. 4.

14. Завадская, И. Немузейные ценности / И. Завадская // Советская Белоруссия. – 2015. – 14 февр. – С. 19.

15. Заір Азгур // Культура. – 2018. – 6 студз. – С. 4.

16. Заир Исаакович Азгур / ред. В. А. Тиханова. – Москва : Cоветский художник, 1953. – 21 с., [20] л. ил.

17. Заір Ісакавіч Азгур (1908–1995) // Полымя. – 2007. – № 8. – С. 137–149.

18. Ільмоўская, І. Мастак, што ажыўляў камень / І. Ільмоўская // Бібліятэка прапануе. – 2008. – № 1. – С. 26–27.

19. Камко, А. Цесна існаваць у звыклай форме / А. Камко // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 3 жн. – С. 11.

20. Лазука, I. У памяць аб земляку / І. Лазука // Народнае слова. – 1997. – 18 снеж. – С. 5.

21. Летапісец эпохі / падрыхт. В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 20 студз. – С. 4.

22. Петэрсон, Э. А. Азгур Заір Ісакавіч / Э. А. Петэрсон // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 154.

23. Петэрсон, Э. А. Азгур Заір Ісакавіч / Э. А. Петэрсон // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.] ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 1 : А–Беліца. – С. 69.

24. Свірко, І. Паэт у скульптуры / І. Свірко // Рэспубліка. – 2018. – 12 студз. – С. 14.

25. Скапа, У. Ад глiняных чалавечкаў да сапраўдных шэдэўраў / У. Скапа // Вiцебскі рабочы. – 1998. – 13 студз. – С. 4.

26. Степан, В. А бронзовая скрипка все играет / В. Степан // Советская Белоруссия. – 2016. – 15 янв. – С. 13.

27. Шунейко, Е. Ф. Азгур Заир Исаакович / Е. Ф. Шунейко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 49.