Бабаедаў Іван Цімафеевіч
Бабаедаў Іван Цімафеевіч нарадзіўся 28 лютага 1925 года ў в. Бобіна Бешанковіцкага раёна, беларускі мастак. Скончыў Сімферопальскае мастацкае вучылішча імя М. С. Самокіша (1946–1948), Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1952), мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1976). Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена. Выкладаў малюнак і жывапіс у Віцебскім мастацка-графічным педагагічным вучылішчы (1952–1953), працаваў афарміцелем у мастацкай майстэрні г. п. Бешанковічы (з 1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў у складзе 71-й гвардзейскай стралковай дывізіі (1944–1945 гг.). Узнагароджаны двума баявымі ордэнамі і медалём «За адвагу». Член Саюза мастакоў СССР (1981). Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў (2002).
Працаваў пераважна ў станковым жывапісе. Асноўнае месца ў творчасці належыць лірычным пейзажам, што намаляваныя з натуры, сярод якіх: «Сонечны дзень у лютым» (1950), «Зелянее вярба ў агародзе», «Пачатак мая» (1954), «Вечар на балоце» (1957), «Апошні снег у вёсцы Бабаедава» (1982), «Вячэрні лес» (1988), «Пахмурны лес», «Лес над ракой», «Леснічоўка», «Сасна» (усе 1989), «Восень у вёсцы», «Асеннія бярозы» (1994), «Квітнеючыя грушы», «Лес» (1998) і інш. Маляваў абразы для царквы, што ў в. Бабаедава Бешанковіцкага р-на («Апосталы Пётр і Павел», «Ілля прарок» (1954–1957 гг.) і інш. Жывапісныя палотны мастака вызначаюцца рэалістычнай манерай выканання, камернасцю, пластычнай стрыманасцю, эмацыянальнай выразнасцю вобраза.
ЛІТАРАТУРА
1. Бабаедаў Іван Цімафеевіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 45. – На беларус. і англ. мовах.
2. Бабаедаў Іван Цімафеевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск: БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. – С. 408.
3. Бабаедаў Іван Цімафеевіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 7.
4. Бабаедаў Іван Цімафеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1984. – Т. 1: Акапэла—Габелен. – С. 237.
5. Іван Бабаедаў // Саюз творцаў = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 26. – На беларус. і англ. мовах.
6. Иван Бобоедов : [каталог] / под ред. М. Л. Цыбульского. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – 14 с.
7. Крачкоўскі, А. Перавагу аддаў пейзажу / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2015. – 27 лют. – С. 4.
8. Субоч, К. «Палитра души и красок» / К. Субоч // Зара (Бешанковічы). – 2014. – 25 сак. – С. 4.
9. Цыбульский, М. Л. Бобоедов Иван Тимофеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 71.
10. Шпакоўская, Г. Бабаедаў з Бабаедава / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2005. – 1 сак. – С. 5.
СПАСЫЛКІ