Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Багдановіч Міхась Аляксандравіч

Дата нараджэння
08.02.1951
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Бешанковічы
Род дзейнасці
мастак
Жанр
жывапіс, графіка

Багдановіч Міхась Аляксандравіч нарадзіўся 8 лютага 1951 года ў г. п. Бешанковічы, мастак. Закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Студэнтам удзельнічаў у мастацкім афармленні экспазіцыі Ушацкага музея народнай славы імя У. Е. Лабанка.

З 1974 г. настаўнік Ленінскай васьмігадовай і Ушацкай сярэдняй школ, загадчык мастацкай майстэрні аддзела культуры райвыканкама і дырэктар Ушацкага Дома рамёстваў.

Удзельнік выставак мастакоў раёна, персанальных выставак ва Ушацкім музеі народнай славы, Гарадоцкім краязнаўчым музеі, Полацкім цэнтры нацыянальных культур.

Працуе ў тэхніцы графікі і жывапісу.

Значныя творы: «Сланечнікі» (акварэль, 1975), «Зімовая шэрань» (акварэль, 1997), «Званочкі» (акварэль, 1998), «Нацюрморт з сінім жбанам» (алей, 1999). Жыве і працуе ва Ушачах.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багдановіч Міхась Аляксандравіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 544–545.

2. Варатынская, Г. На палатне – святло душы / Г. Варатынская // Зара (Бешанковічы). – 1997. – 3 чэрв.– С. 3.

3. Варатынская, Г. Сцяжынамі захаплення / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). – 2001. – 14 лют. – С. 3.

4. Караленка, В. Самы шчаслівы чалавек / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2016. – 6 лют. – С. 1, 5.