Багушэвіч Юрый Барысавіч
Багушэвіч Юрый Барысавіч нарадзіўся 23 красавіка 1946 года ў г. Глыбокае. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак. З 1967 г. працуе ў манументальна-дэкаратыўным, а таксама ў станковым жывапісе.
Асноўныя творы: роспіс «Песня аб Беларусі» ў Палацы культуры тарфянікаў г. п. Праўдзінскі Мінскай вобласці; мастацкае афармленне станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў Мінску; мазаікі «Зямля, абпаленая вайной», «Зямля адроджаная», «Асветнікі» на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, «Салют» на фасадзе кінатэатра «Салют» у Мінску, размалёўка «Мінск – горад-герой» у былым будынку Мінскага гаркама КПБ (усё ў сааўт.); карціны «Жніво», «Цёплая ноч», «Юнацтва нашых бацькоў».
Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 г.
Жыве ў Мінску.
ЛІТАРАТУРА
1. Багушэвіч Юрый Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў = Belarusian union of artists : энцыклапедычны даведнiк / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 46.