Баранаў Юрый Анатольевіч
Баранаў Юрый Анатольевіч нарадзіўся 7 красавіка 1949 года ў Віцебску. Мастак.
У школьныя гады займаўся ў выяўленчай студыі. Прафесійнай мастацкай адукацыі не мае. Працаваў мастаком-афарміцелем на прадпрыемствах горада, супрацоўнічаў з камбінатам «Дзвіна». З 1988 года – член Беларускага саюза мастакоў.
Працуе ў тэхніцы лінагравюры, ксілаграфіі, афорта, экслібрыса, займаецца ювелірным мастацтвам. З 1970 года – удзельнік мастацкіх выстаў. Прымаў удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных выставах.
Сярод твораў: ілюстрацыі да кніг «Апавяданні пра тэатр» М. Абалкіна, «Зборнік твораў рускіх і беларускіх пісьменнікаў», «Лірыка» П. Яварава, «Гарачы снег» Ю. Бондарава; графічная серыя «Помнікі культуры і архітэктуры г. Віцебска».
Афармляў кнігі маскоўскіх выдавецтваў «Маладая гвардыя», «Савецкая Расія», «Сучаснік», «Мастацкая літаратура», а таксама шэраг твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, зрабіў вялікую колькасць кніжных знакаў.
Жыве ў г. Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Баранаў Юрый Анатольевіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 76.
2. Баранаў Юрый Анатольевіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 8–9.
3. Барков, Я. Художник из Витебска / Я. Барков // Книжное обозрение. – 1978. – № 6. – С. 16.
4. Мінкевіч, М. Беларускі кніжны знак у Англіі / М. Мінкевіч // Літаратура і мастацтва. – 1982. – 3 снеж. – С. 12.
5. Мінкевіч, М. Прэмія мастаку / М. Мінкевіч // Віцебскі рабочы. – 1978. – 16 сак. – С. 3.
6. Мінкевіч, М. Экслібрысы віцебскіх мастакоў / М. Мінкевіч // Віцебскі рабочы. – 1982. – 22 кастр. – С. 3.
7. Юрый Баранаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 20.
СПАСЫЛКІ