Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Баразна Лявон Цімафеевіч

Дата нараджэння
04.02.1929
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Новае Сяло
Дата смерці
15.08.1972
Род дзейнасці
мастак
Спецыялізацыя
станковы жывапіс, пастэль, акварэль, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Жанр
партрэт, пейзаж
Узнагароды і прэміі
Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1963)
Ганаровая грамата Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза працаўнікоў культуры
дыпломы

Баразна Лявон Цімафеевіч – беларускі савецкі мастак.

Нарадзіўся 4 лютага 1929 года ў в. Новае Сяло Талачынскага раёна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны стаў партызанскім сувязным. Маляваў для партызан карты і планы.

У 1947–1955 гг. Лявон Баразна вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. Працаваў мастаком у Белпрамсавеце. Зведаў зняволенне ў Талачынскай турме «Пушніна».

У рэспубліканскіх мастацкіх выставах удзельнічаў з 1957 года.

У 1963–1972 гг. ствараў касцюмы і «апранаў» больш за 15 самадзейных калектываў рэспублікі.

У 1966–1969 гг. працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду рэспублікі.

З 1967 года – член Беларускага Саюза мастакоў.

У 1968 годзе скончыў аддзяленне прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

За актыўную працу і поспехі ў развіцці мастацкай самадзейнасці рэспублікі быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1963), Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза працаўнікоў культуры і дыпломамі.

Памёр 15 жніўня 1972 года.

Мастацкія творы:

– пейзажы: «Стары Мінск» (1947), «Ваколіца. Шэры дзень» (1955), «Вясна» (1957), «Май» (1957), «Надвячорак» (1957), «На Сажы» (1957), «Цішыня» (1971);

– алейныя партрэты: «Партрэт маці» (1955), «Аўтапартрэт» (1956), «Натуршчыца» (1971), «Партрэт старой кабеты» (1972), «Вясковая дзяўчына» (1972), «Жаночы партрэт», «Мастачка», «Народны спявак Моніч»;

– этнаграфічныя замалёўкі: «Дзяўчына з-пад Клецка», «Маладая ў вясельным уборы», «Гаспадар», «Бабуля ў каптуры» (усе 1957), «Сялянка ў чырвонай кофце» (1958).

Падрыхтаваў да друку тры альбомы малюнкаў: «Беларускі народны арнамент Палесся» (1957), «Беларуская народная вопратка» (1958), «Арнамент Гродзеншчыны» (1960), манаграфію «Гравюры Францыска Скарыны» (1-е выд. – 1972, 2-е выд. – 1990).

Працаваў у тэхніцы станковага жывапісу, пастэлі, акварэлі і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баразна Лявон Цімафеевіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Belarussian Union of Artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 51.

2. Бірукоў, В. Прыцягальнасць душы Лявона Баразны / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2002. – 21 жн. – С.1

3. Борозна Леон Тимофеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 89–90.

4. Борозна Леонид Тимофеевич // Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий [и др.]. – Минск : Беларусь, 1976. – С. 50.

5. Выстаўка твораў мастака Л. Ц. Баразны (1928–1972) : каталог. – Мінск : Беларусь, 1975. – 24 с.

6. Мірачыцкі, Л. А праўда – у казках жыцця / Л. Мірачыцкі // Культура. – 1996. – 24–30 студз. – С. 7.

7. Налівайка, Л. Спадчына Лявона Баразны / Л. Налівайка // Роднае слова. – 2010. – № 5. – С. 94.

8. Нашай малой радзіме ёсць кім ганарыцца / падрыхт. В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2019. – 13 крас. – С. 4.

9. Пазняк, З. Лявон Цімафеевіч Баразна / Зянон Пазняк // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 638–639.

10. Рыжкова, Н. Бяссмерце мастацтва – у нацыянальных традыцыях / Н. Рыжкова // Наша Талачыншчына. – 2008. – 10 снеж. – С. 2.

11. Хаўратовіч, І. П. Баразна Лявон Цімафеевіч / І. П. Хаўратовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 2 : Аршыца–Беларусцы. – С. 290–291.

12. Хаўратовіч, І. П. Баразна Лявон Цімафеевіч / І. П. Хаўратовіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 437.

13. Хаўратовіч, Я. Вучні аднаго часу / Я. Хаўратовіч // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 30 крас. – С. 13.

14. Художник трагической судьбы // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 148–149.

15. Шнэйдар, А. Вястун Адраджэння / А. Шнэйдар // Народнае слова. – 1992. – 31 кастр. – С. 5.

16. Шунейко, Е. Ф. Борозна Леон Тимофеевич / Е. Ф. Шунейко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 474–475.