Барсукоў Ігар Аляксеевіч
Барсукоў Ігар Аляксеевіч нарадзіўся 20 верасня 1949 года ў Віцебску. Беларускі фотамастак.
У 1976 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
У 1967–1981 гг. Ігар Барсукоў працаваў у сістэме бытавога абслугоўвання насельніцтва. З 1981 года – фатограф і выкладчык Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута. Член фотаклуба «Віцьба» (1982), з 2000 года – член Беларускага саюза дызайнераў.
Працуе ў розных жанрах чорна-белай фатаграфіі: фотарэпартаж, партрэт, архітэктурны пейзаж. Яго творам уласцівы: спалучэнне рэпартажнасці і асацыятыўнасці, эмацыянальнасці і рацыянальнай асэнсаванасці; падтэкст; адлюстраванне сацыяльнай фенаменальнасці сфатаграфаванага. У аснове партрэтаў – імкненне перадаць характар і псіхалагічны стан мадэлі, яе непаўторную індывідуальнасць.
Сярод твораў: «Ратуша» (1966), «Віцебскія двары» (1966), «Віцебская даўніна» (1969), «Мая зямля» (1983), «Брама да храма» (Полацк, 1985), «Тэатр» (1985), «Зіма ў Полацку» (1985), «Кудзяны – забытая вёска» (1990), «Пад небам Беларусі» (1995), «Вясна на старажытным цвінтары» (2002), «Экстаз» (2004), «Рака Віцьба» (2007), «Стары двор» (2007), «Полацк» (2008), «Васкрасенская царква» (2008), «Вёска Батракі» (2008), серыя «Пачатак шляху» (1995), партрэты «Беларусы. Лепельскі раён» (1983), «Камандзір партызанскай брыгады Д. Райцаў» (1984), «Рыгор Барадулін» (1985), «Партызан брыгады Заслонава Д. Маханькоў» (1989), «Мастак А. Слепаў» (2007), «Мастак В. Васільеў» (2007), «Анатоль Кавалёў» (2008) і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Барсуков, И. Больше снимаю... себя в этом Мире / И. Барсуков ; беседовал С. Никоноров // Витебский курьер. – 1995. – 27 янв. – С. 4.
2. Барсуков, И. Москва, 18 декабря... / И. Барсуков // Витебский курьер. – 1990. – 15 дек. – С. 1.
3. Беліцкі, Г. Адкрыцці чатырох экспазіцый / Г. Беліцкі // Літаратура і мастацтва. – 1987. – 3 крас. – С. 16.
4. Вайткявічус, А. «Віцьба» ў Каўнасе / А. Вайткявічус // Віцебскі рабочы. – 1984. – 12 крас. – С. 4.
5. Васильев, В. «Возьмемся за руки, друзья...» / В. Васильев // Витебский курьер. – 2000. – 14 апр. – С. 4.
6. Гардзіенка, П. Фатаграфіі расказываюць / П. Гардзіенка // Віцебскі рабочы. – 1989. – 21 кастр. – С. 5.
7. Краснова, Ю. Экскурсия по прошлому / Ю. Краснова // Витебский проспект. – 2013. – 24 янв. – С. 19.
8. Крупица, Н. Игра в «Со» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2005. – 13 авг. – С. 5.
9. Марченко, И. Мастер света и тени / И. Марченко // Витебские ведомости. – 1995. – 29 сент. – С. 2.
10. Орлов, В. День поминовения предков «Дзяды» / В. Орлов ; фото И. Барсукова // Строитель. – 1989. – 4 нояб. – С. 6.
11. Павлова, Е. Вариации формы в чистом пространстве / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2005. – 9 авг. – С. 1.
12. Пукшанский, А. Витебск. Малевич. «Квадрат» / А. Пукшанский // Витебский курьер. – 1998. – 27 февр. – С. 2.
13. Сіманенка, В. Любімае захапленне / В. Сіманенка // Віцебскі рабочы. – 1987. – 4 лют. – С. 4.
14. Таляронак, У. Імгненне жыцця / У. Таляронак // Віцебскі рабочы. – 1983. – 28 кастр. – С. 3.
15. Цыбульскі, М. «ARCHIVY» фотамастака / М. Цыбульскі // Витебский проспект. – 2009. – 3 сент. – С. 2.
16. Цыбульскі, М. Свет фота Ігара Барсукова / М. Цыбульскі // Народнае слова. – 2009. – 10 снеж. – С. 10.
17. Цыбульский, М. Л. Барсуков Игорь Алексеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 35–36.
СПАСЫЛКІ