Барздыка Павел Фёдаравіч
Барздыка Павел Фёдаравіч нарадзіўся 9 лютага 1929 года ў в. Шклянцы Бярозкаўскага сельсавета Докшыцкага раёна. Беларускі мастак. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1943 г. быў вывезены ў Германію на прымусовыя работы. Пасля вызвалення ў 1949 годзе сям'я пераехала ў г. п. Плешчаніцы.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1956), Маскоўскі паліграфічны інстытут (1965). Пасля заканчэння Мінскага мастацкага вучылішча працаваў у друкарні імя Сталіна. 3 1960 года – мастацкі рэдактар выдавецтва «Ураджай», з 1967 года – на мастацкім камбінаце.
Працуе ў графіцы і кніжным афармленні. Лаўрэат рэспубліканскіх, саюзных і міжнародных конкурсаў і выставак «Мастацтва кнігі».
ЛІТАРАТУРА
1. Барздыка Павел Фёдаравіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 618–619.