Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Батальёнак Ягор Ягоравіч

Дата нараджэння
19.09.1946
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Вялікія Труханавічы
Род дзейнасці
мастак
Спецыялізацыя
станковы жывапіс, пейзаж
Узнагароды і прэміі
Першая прэмія прадстаўніцтва ААН у Беларусі

Батальёнак Ягор Ягоравіч нарадзіўся 19 верасня 1946 года ў в. Вялікія Труханавічы Чашніцкага раёна. Пасля заканчэння Грынькоўскай сярэдняй школы паступіў вучыцца на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1968 годзе.

Працаваў у Бягомльскай школе-інтэрнаце, у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. З 1974 года пачаў браць удзел у мастацкіх выставах.

З 1981 года – член Саюза мастакоў Беларусі. Прымаў удзел у шматлікіх выставах у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Кіеве, Іспаніі, Галандыі, Арабскіх Эміратах, Італіі, Польшчы, Германіі. Супрацоўнічаў з нямецкай фірмай па продажы твораў мастацтва «Мікалай і сын» (1989–1992).

У 1996 годзе атрымаў Першую прэмію прадстаўніцтва ААН у Беларусі за жывапісны твор «Повязь».

Гарманічнае зліццё з прыродай, гармонія сусвету і чалавека, любоў да роднага краю – аснова творчасці мастака. Праз свае мастацкія творы Ягор Батальёнак перадае людзям адчуванне радасці і шчасця, з дапамогай мастацкіх сродкаў адлюстроўвае простыя і кожнаму зразумелыя ісціны і паняцці чалавечага быцця.

Акварэлі і пастэлі, творы жывапісу мастака асабліва дарагія і зразумелыя. Яны ўвасабляюць веліч і прывабнасць знаёмых да драбніц родных краявідаў. У мяккіх светлых мажорных творах «Дзяцінства светлы дзень» (1981), «Прастора», «З нізкі», «Родны край» (1993–1994), «Дзе сон-трава» (1986), «Белая царква» (1991), «Улетку» (1989) і іншых паўстае прыгажосць краю, яго адметнасць і хараство.

Жыве ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аскера, В. Мастацтва інтанацыі ў пейзажах Ягора Батальёнка. / В. Аскера // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 23 верас. – С. 16.

2. Дзеячы культуры і навукі – ураджэнцы Чашніччыны // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 138–149.

3. Стукалова, Н. Источник вдохновения / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 29 кастр. – С. 4.

4. Торбіна, І. Святло малой радзімы / І. Торбіна // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 27 лістап. – С. 16.

5. Торбина, И. Художник и война / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 7 мая. – С. 1, 5.

6. Трыгубовіч, В. Ягор Батальёнак / В. Трыгубовіч // Маладосць. – 1990. – № 8. – С. 96–97.

7. Фатыхава, Г. А святло – як фіранка свету... / Г. Фатыхава // Лiтаратура i мастацтва. – 2006. – 6 студз. – С. 10.