Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Беразоўская Таццяна Дзмітрыеўна

Дата нараджэння
06.02.1964
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
мастачка
Жанр
графіка

Беразоўская Таццяна Дзмітрыеўна нарадзілася 6 лютага 1964 года ў Віцебску. Беларуская мастачка.

У 1987 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Выкладае малюнак і кампазіцыю ў адной з віцебскіх школ. З 1997 года – член Беларускага саюза мастакоў. З 1983 года – удзельнічае ў выставах.

Працуе пераважна ў графіцы. Цэнтральнае месца ў кампазіцыях займаюць жаночыя і дзіцячыя вобразы, кветкі, вобразы жывёл і птушак. Творам уласцівы лірыка-паэтычнае асэнсаванне рэчаіснасці, зварот да казачных і міфалагічных вобразаў, адлюстраванне гармоніі і адзінства чалавека і прыроды.

Сярод твораў: серыі кампазіцый «Кветкі і камяні» (1993), «Знакі задыяка» (1995), «Золата на блакітным» (1995), «Люстэрка душы» (2002–2003), «Кветкі для Евы» (2006), «Чыстая крыніца» (2008), «Міфалогія старажытных славян» (2009), кампазіцыі «Архідэя», «Маска», «Апельсін», «Макаў цвет», «Рэінкарнацыя» (усе 2008–2009 гг.).

Жыве ў Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Василевич, И. «Русалочьи отмели» Татьяны Березовской / И. Василевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 1994. – 9 апр. – С. 8.

2. Верба, Э. «Цветы для Евы» / Э. Верба // Витебский проспект. – 2007. – 3 мая. – С. 2.

3. Графика Татьяны Березовской // Віцьбічы = Витьбичи. – 1997. – 13 нояб. – С. 7.

4. Гугнін, М. Завабіў свет казак / М. Гугнін // Мастацтва Беларусі. – 1989. – № 3. – С. 28.

5. Краснова, Ю. Знаки времен / Ю. Краснова // Витебский проспект. – 2012. – 3 мая. – С. 23.

6. Крупица, Н. Как птица, сидящая на гнезде под водой / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 6 марта. – С. 7.

7. О выставке работ Татьяны Березовской // Витебский курьер. – 1997. – 4 апр. – С. 2.

8. Павлова, Е. О витебской художнице Татьяне Березовской / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2003. – 30 дек. – С. 7.

9. Партолина, Н. Другая дверь / Н. Партолина // Витебский курьер. – 2002. – 12 марта. – С. 13.

10. Соловьева, Т. Витебские художники создали «чистый источник» / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2008. – 28 февр. – С. 2.

11. Таццяна Беразоўская // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 24.

12. Цыбульский, М. Л. Березовская Татьяна Дмитриевна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 57.

13. Широкова, Р. На планете «Любовь» / Р. Широкова // Вечерний Витебск. – 1997. – 5 апр. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Художники Витебщины – Березовская Татьяна