Бранштэтар Павел Леанідавіч
Бранштэтар Павел Леанідавіч нарадзіўся 2 верасня 1954 года ў в. Максімаўка Гарадоцкага раёна. Беларускі фотамастак.
У 1981 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
У 1984–2001 гг. П. Л. Бранштэтар працаваў фатографам у інстытуце «Віцебсксельбудпраект», а з 2004 года пачаў выкладаць на кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Член беларускага грамадскага аб'яднання «Фотамастацтва». Член Беларускага саюза дызайнераў.
Працуе ў жанрах партрэта, нацюрморта, рэпартажу, пейзажа, ню.
Сярод твораў: «Дадому» (1983), «Рукі» (1987), «Немалады аўтамабіль» (2006), «Мая Беларусь» (2007), «Камсамольскае рэтра» (2008), «Даўгачасны агнявы пункт» (2009), «Меланхалічны аб'ект» (2010). Серыі: «Віцебск супрэматычны» (2007), «Яшчэ адна вясна» (2008), «Вірус дэкаратыўнасці» (2009) і інш.
Жыве ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Алимова, Е. «Art design и фотография» / Е. Алимова // Витебский проспект. – 2009. – 10 сент. – С. 2.
2. Казакевич, Д. Неотразимый Бранштетер / Д. Казакевич // Витебский проспект. – 2011. – 31 марта. – С. 23.
3. Крупица, Н. Открытый дневник фотографа / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 5 мая. – С. 7.
4. Соловьева, Т. Фотографическая тайна Павла Бранштетера / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2009. – 7 мая. – С. 7.
5. Цыбульский, М. Л. Бранштетер Павел Леонидович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 92–93.
СПАСЫЛКІ