Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дмахоўскі Генрых Міхайлавіч

Дата нараджэння
14.10.1810
Месца нараджэння
Віленская губерня, Браслаўскі павет, м. Забалоцце
Дата смерці
1863
Род дзейнасці
скульптар
удзельнік рэвалюцыйнага руху
Навуковая ступень
магістр права

Дмахоўскі Генрых Міхайлавіч нарадзіўся 14 кастрычніка 1810 года ў м. Забалоцце Браслаўскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён). Удзельнік рэвалюцыйнага руху, скульптар.

Падчас навучання ў Віленскім універсітэце юнак удзельнічаў у арганізацыі рэвалюцыйных гурткоў студэнтаў. Таксама з маленства Генрыха вабіла мастацтва. Таму, падчас вучобы ва ўніверсітэце, ён наведваў кабінет-майстэрню вядомага скульптара і выкладчыка ўніверсітэта Казіміра Ельскага. Пасля заканчэння ўніверсітэта Г. Дмахоўскі атрымаў ступень магістра права.

Удзельнік паўстанняў 1831 і 1863 гг. У 1834–1851 гг. займаўся рэвалюцыйнай дзейнасцю ў Еўропе.

Займаўся скульптурай у Вільні і Парыжы, навучаўся ў Вышэйшай Парыжскай школе прыгожых мастацтваў, у майстэрнях вядомых французскіх скульптараў Д. Энгра, Ф. Рудэ. У 1846–1847 гг. Генрых Дмахоўскі працаваў над аздабленнем саркафага Напалеону. Значным дасягненнем творчасці скульптара стаў помнік герою паўстання 1831 года Валерыяну Пяткевічу, які ўсталяваны ў Парыжы.

У 1851–1852 гг. Генрых Дмахоўскі жыў у Лондане, дзе прымаў удзел у рабоце Скандынаўскага камітэта з мэтай вызвалення Фінляндыі з-пад улады Расіі, аднак палітычная рэакцыя ў Еўропе прымусіла яго эмігрыраваць у ЗША. У гэтай краіне адбыўся росквіт Г. Дмахоўскага як скульптара. У ЗША ён быў вядомы пад псеўданімам Генры Д. Сондэрс. У 1853–1857 гг. скульптар стварае медальён з выявамі 5 дзекабрыстаў, пакараных смерцю, бюст Л. Кошута. Далейшай творчай працы Дмахоўскага садзейнічала стварэнне ў 1856 годзе сваёй школы скульптараў і майстэрні. Вядомымі працамі скульптара сталі бюсты Дж. Вашынгтону, Т. Джэферсану, Б. Франкліну. У 1857 годзе Г. Дмахоўскі зрабіў праект надмагільнага помніка Я. Тысоўскаму, бюст Т. Касцюшкі, скульптурную групу «Гарыбальдзі з воінамі», стварыў звыш 70 медальёнаў прыватных асоб.

У 1861 годзе Генрых Дмахоўскі вярнуўся на радзіму, стварыў скульптурныя кампазіцыі паэту-лірніку У. Сыракомлі, нацыянальнаму герою Італіі Гарыбальдзі, барэльефы Барбары Радзівіл, алтар кафедральнага сабора ў Вільні. У 1863 годзе ён узначаліў паўстанне ў Дзісенскім павеце, загінуў падчас паўстання.

Магіла Генрыха Міхайлавіча знаходзіцца каля в. Бірулі Докшыцкага раёна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баркоўская, А. Яднаючы мінулае і сучаснасць / А. Баркоўская // Міёрскія навіны. – 2013. – 15 кастр. – С. 1, 3.

2. Ермаковіч, В. Апошні прытулак Генрыка Дмахоўскага / В. Ермаковіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2012. – 24 кастр. – С. 5.

3. Ермалёнак, В. Дзве мемарыяльныя дошкі землякам / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. – 2013. – № 41 (лістап.). – С. 2.

4. Ермалёнак, В. Новы помнік паўстанцу-скульптару / В. Ермалёнак // Міёрскія навіны. – 2020. – 1 жн. – С. 7.

5. Ермалёнак, В. Радзіма скульптара і мітрапаліта / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. – 2003. – № 14 (лістап.). – С. 5.

6. Ермалёнак, В. Слова краязнаўцы / В. Ермалёнак // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 8 лістап. – С. 14.

7. Ермалёнак, В. А. Цярністы шлях паўстанца-скульптара / В. А. Ермаленак. – Минск : [Б. и.], 2013. – 22 с.

8. Ермаловіч, В. Генры Сандэрс, ён жа Генрык Дмахоўскі / В. Ермаловіч // Рэспубліка. – 2010. – 2 кастр. – С. 8.

9. Панізьнік, С. Ён абдымаў Сусвет / С. Панізьнік // Мiёрскiя навiны. – 2007. – 3 лістап. – С. 4.

10. Пастернак, Т. По местам Генриха Дмоховского / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 16 апр. – С. 7.

11. Пукшанскі, А. Ушануюць памяць славутых землякоў / А. Пукшанскі // Звязда. – 2013. – 8 кастр. – С. 6.

12. Скрабатун, У. І. Пад Докшыцамі на занядбайнай магіле сусветна вядомага скульптара і паўстанца Генрыка Дмахоўскага з'явіўся душэўны помнік / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2020. – 4 чэрв. – С. 1, 5.

13. Степанская, Т. В память о земляках / Т. Степанская // Витебские вести. – 2013. – 15 окт. – С. 2.

14. Янушкевіч, Я. Прашыты шасцю кулямі: да 200-годдзя з дня нараджэння паўстанца-скульптара Генрыка Дмахоўскага / Я. Янушкевіч // Роднае слова. – 2010. – № 11. – С. 99–100.

15. Ярмаловіч, В. У бярозавым гаі, на поўнач ад вёскі Бірулі / В. Ярмаловіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 23 мая. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выдатныя людзі ў розных галінах дзейнасці Мёрскі раён