Драненка Мікалай Аляксеевіч
Драненка Мікалай Аляксеевіч нарадзіўся 3 жніўня 1946 года ў в. Маргойцы Сенненскага раёна.
Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1969). Вучыўся ў I. Сталярова, Я. Красоўскага, А. Гаўрушкі.
У 1969–1977 гг. – мастак-афарміцель Віцебскага аўтамотаклуба (з 1975 года – аўташкола ДТСААФ). У 1977–2001 гг. – мастак-афарміцель, галоўны мастак Віцебскіх мастацка-вытворчых майстэрняў (з 1988 года – Віцебскі камбінат «Мастацтва»). У 2001–2008 гг. – майстар вытворчага навучання Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 6 будаўнікоў (закрытага тыпу). У 2008–2010 гг. – выканаўца мастацка-афарміцельскіх работ ААТ «Сцяг індустрыялізацыі».
Член аб'яднання «Віцебская акварэль».
У 2001–2003 гг. – адказны сакратар па выставачнай дзейнасці віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў. У 2003–2004 гг. узначальваў арганізацыю.
Працуе ў станковым жывапісе, акварэлі, манатыпіі, шаўкаграфіі, эстампе, плакаце. Яго творам уласцівы дынамічныя мадуляцыі рытму, экспрэсія колеру, эмацыянальная выразнасць вобраза. Асаблівую ўвагу надае эксперыменту, фармальна-маляўнічым элементам, свабоднаму выкарыстанню выяўленчых тэхнік.
Асноўныя творы: тэматычная кампазіцыя «Брат вярнуўся» (1984), пейзажы «Над Дзвіной» (1980), «Касцёл у Камаях» (1981), «Віцебск» (1992), «Успамін пра Беліцу» (1995), «Зімовы вечар» (2005), «У Віцебску» (2006); нацюрморты «Жоўтыя кветкі» (1984), «Вяргіні» (1986), «Палявыя кветкі» (2002), серыя экслібрысаў (1972–2001), партрэты і іншыя.
Аўтар мастацкага рашэння больш за 30 каталогаў віцебскіх мастакоў, плакатаў выстаў і мастацкіх акцый.
Творы М. Драненкі знаходзяцца ў фондах Беларускага Саюза мастакоў, галерэі «Маладое мастацтва» (г. Шчэцін, Польшча), Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Сенненскім, Аршанскім, Пастаўскім, Гарадоцкім краязнаўчых музеях.
ЛІТАРАТУРА
1. Акварэль Міколы Драненкі // Аршанская газета. – 2002. – 24 верас. – С. 4.
2. Арсеньев, А. Юбилейная выставка / А. Арсеньев // Народнае слова. – 1996. – 5 верас. – С. 4.
3. Драненка Мікалай Аляксеевіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 50–51.
4. Драненка Мікалай Аляксеевіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 549.
5. Драненка Мікалай Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 176.
6. Драненка, М. З неабыякавым сэрцам / М. Драненка ; гутарыў Ю. Іваноўскі // Віцебскі рабочы. – 2006. – 26 жн. – С. 5.
7. Драненка, М. «Сапраўдны мастак заўжды непрадказальны...» / М. Драненка ; запісаў М. Цыбульскі // Вечерний Витебск. – 1996. – 6 сент. – С. 2.
8. Дроздова, Н. Перекрестки Николая Драненко / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 5 авг. – С. 5.
9. Мир акварели Николая Драненко // Віцьбічы = Витьбичи. – 1996. – 24 авг. – С. 1.
10. Осипов, В. Акварель Николая Драненко / В. Осипов // Віцебскі рабочы. – 2000. – 4 студз. – С. 4.
11. Славілі ў палотнах радзіму / падрыхт. Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 8 снеж. – С. 5.
12. Соловьева, Т. Ретроспектива Николая Драненко / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2006. – 10 авг. – С. 2.
13. Соловьева, Т. «В круге седьмом» / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2011. – 11 авг. – С. 23.
14. Цыбульскі, Л. М. Драненка Мікалай Аляксеевіч / Л. М. Цыбульскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 199.
15. Цыбульскі, М. Акварэлі Мікалая Драненкі / М. Цыбульскі // Віцьбічы = Витьбичи. – 1999. – 25 нояб. – С. 4.
16. Цыбульскі, М. Мастацтва, натхняючае на эксперыменты / М. Цыбульскі // Витебский проспект. – 2009. – 22 янв. – С. 6.
17. Цыбульскі, М. Свавольны дух акварэлі / М. Цыбульскі // Беларусь. – 1996. – № 9. – С. 16–17.
18. Цыбульский, М. Л. Драненко Николай Алексеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 386.
19. Шапавалава, А. «Караліноўскія сезоны» Мікалая Драненкі / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2015. – 21 лют. – С. 8.