Дукальская Любоў Канстанцінаўна
Дукальская Любоў Канстанцінаўна нарадзілася ў 1924 годзе ў в. Курына Віцебскага раёна. Беларуская мастачка. У 1940 годзе паступіла ў Віцебскае мастацкае вучылішча. Пасля вайны скончыла Свярдлоўскае вышэйшае мастацкае вучылішча. З 1951 года працавала выкладчыкам у Віцебскім мастацка-педагагічным вучылішчы. З 1967 года выкладала ў Віцебскім педінстытуце на мастацка-графічным факультэце, спецыялізавалася на алейным жывапісе.
Памерла ў 2004 г.
ЛІТАРАТУРА
1. Кот, С. В. Выставочная деятельность как один из способов сохранения культурного наследия Витебска второй половины ХХ века / С. В. Кот // Искусство и культура. – 2017. – № 4. – С. 69–74.
2. Павлова, Е. Памяти художника / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2004. – 8 июня. – С. 2.
3. Цыбульскі, М. Трымаецца любові / М. Цыбульскі // Культура. – 1998. – 7–13 сак. – С. 9.
4. Цыбульскі, М. Шчаслівыя і цяжкія гады Любові / М. Цыбульскі // Вечерний Витебск. – 1999. – 13 марта. – С. 7.