Дзягілеў Леанід Якаўлевіч
Дзягілеў Леанід Якаўлевіч нарадзіўся ў 1940 годзе ў в. Сасноўка Віцебскага раёна.
Вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным вучылішчы. Паспяхова скончыў яго i прадоўжыў вучобу ў Ленінградскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя В. Мухінай (зараз Санкт-Пецярбургская мастацка-прамысловая акадэмія). Працягваў вучобу ў acпipaнтуры. Працаваў загадчыкам кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржуніверсітэта. Выкладаў на факультэце дызайну Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта лёгкай прамысловасці.
Пасля пераезду ў г. Мінск узначальваў Дырэкцыю мастацкіх выстаў Мінкультуры, быў галоўным інспектарам па мастацкай адукацыі Mіністэрства. 3 пачатку 90-х гадоў звязаў свой лёс з Акадэміяй мастацтваў: з'яуляўся загадчыкам кафедры інтэр'ера i абсталявання, прарэктарам па навукова-творчай рабоце. Член Беларускага саюза дызайнераў i Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў, дарадца Беларускай акадэміі архітэктуры.
Удзельнік шэрага мастацкіх выстаў. На яго рахунку – шмат артыкулаў па праблемах сінтэзу мастацтваў у архітэктуры, метадычных прац па мастацкай адукацыі.
ЛІТАРАТУРА
1. Мастак і педагог // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 8 верас. – С. 12.
2. У інтэр'еры часу і асяроддзя // Культура. – 2000. – 9–15 верас. – С. 3.