Дзянісьеў Анатоль Яфімавіч
Дзянісьеў Анатоль Яфімавіч нарадзіўся 17 сакавіка 1940 года ў в. Копці Віцебскага раёна. Беларускі мастак.
У 1960 годзе скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча. З 1967 года жыў у Наваполацку. Удзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў. Член СМ РБ з 1993 года. Працаваў пераважна ў станкавым жывапісе і акварэлі.
Асноўныя творы: палотны «Зноў вясна», «Новы горад», «Вёсачка», «Асвея», «Восеньская пара», «Хатка рыбака», «Лета напрыканцы», акварэльныя лісты «Зімовы вечар», «Ля возера», «На Дзвіне», «Студзень», «Вуліца старога горада», «Лазенька».
Памёр 6 верасня 1997 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Гугнин, Н. Памяти художника / Н. Гугнин // Народнае слова. – 1997. – 25 кастр. – С. 4.
2. Дзянісьеў Анатоль Яфімавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 815.
3. Лелека, Л. Родной и близкий нам пейзаж / Л. Лелека // Химик (Новополоцк). – 1994. – 3 мая. – С. 1.