Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Галубовіч Васіль Васільевіч

Дата нараджэння
10.01.1910
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава
Дата смерці
29.12.1991
Род дзейнасці
тэатральны мастак
Жанр
сцэнаграфія
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахстана (1955)
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1959)
Дзяржаўная прэмія СССР (1952)
ордэн «Знак Пашаны»

Галубовіч Васіль Васільевіч – савецкі тэатральны мастак.

Нарадзіўся 10 студзеня 1910 года ў п. Коханава Талачынскага раёна.

У 1932 годзе скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут. У 1933–1958 гг. працаваў у тэатрах Днепрапятроўска, Саратава, Алма-Аты.

Працаваў выкладчыкам Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1959–1965), галоўным мастаком Беларускага тэатра імя Я. Купалы (1958–1962), галоўным мастаком Рускага драматычнага тэатра БССР (1963–1973).

З 1951 года – член Беларускага Саюза мастакоў.

У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1960 года.

Аформіў спектаклі «Дні нашага нараджэння» I. Мележа (1958), «Каб людзі не журыліся» А. Макаёнка (1959), «Смерць ваяводы» Ю. Славацкага (1959), «Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога (1960), «Любоў, Надзея, Вера» П. Васілеўскага (1961) і іншыя.

Стварыў дэкарацыі да спектакляў «Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава (1963), «Антоній і Клеапатра» У. Шэкспіра (1964), «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча (1965), «Маскарад» М. Лермантава (1966), «Варшаўская мелодыя» Л. Зорына (1968), «Марыя» А. Салынскага (1970), «Птушкі нашай маладосці» I. Друцэ (1972).

Аформіў таксама спектаклі ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры «Дні нашага жыцця» Л. Андрэева (1976), «Варвары» М. Горкага (1979).

У 1952 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за афармленне спектакля «Абай» Ш. Айманава і А. Штэйна па М. Ауэзаву. А таксама ордэнам «Знак Пашаны».

Галубовічу прысвоены званні «Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахстана» (1955), «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі» (1959).

Памёр 29 снежня 1991 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Васіль Васілевіч Галубовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі,1988. – С. 641.

2. Галубовіч Васіль Васілевіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Belarussian Union of Artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 114.

3. Галубовіч Васіль Васілевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 488.

4. Голубович Василий Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 324.

5. Голубович Василий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 76.

6. Голубович Василий Васильевич // Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий [и др.]. – Минск : Беларусь, 1976. – С. 86.

7. Салавей, Л. Ф. Галубовіч Васіль Васілевіч / Л. Ф. Салавей // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 471–472.