Гвоздзікаў Аляксандр Мікалаевіч
Гвоздзікаў Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся 29 лістапада 1951 года ў Віцебску. Беларускі скульптар.
З 1965 па 1970 гг. займаўся ў скульптурнай студыі пры Віцебскім педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава. У 1976 годзе скончыў аддзяленне скульптуры Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.
З 1973 года – удзельнік мастацкіх выстаў. З 1985 года – член Беларускага саюза мастакоў. Узначальваў віцебскае аддзяленне Беларускага саюза мастакоў.
Працуе ў манументальнай і станковай пластыцы. Матэрыял – бронза, гіпс, бетон.
Сярод манументальных твораў – помнікі Героям Савецкага Саюза: А. Углоўскаму (1978, Віцебскі раён), М. Сільніцкаму (1980, Полацкі раён), М. Чэпіку (2004), В. Ф. Маргелаву (2009); мемарыяльны ансамбль, прысвечаны дзецям М. Шмырова (1984); помнікі мастакам: М. Шагалу (1992, Віцебск), І. Хруцкаму (1996, Полацкі раён); помнік народнаму артысту Беларусі Р. С. Дубаву (1996); мемарыяльныя дошкі Героям Савецкага Саюза: І. Чарняхоўскаму (1987), Е. С. Зяньковай (1988), генералу І. Люднікаву (1995); мастаку Ю. Пэну (2007), архітэктару У. А. Каралю (1997), скульптару А. А. Бембелю (2005), генералу авіяцыі М. Ф. Зайцаву (2005), пісьменніку В. Быкаву (2008), Г. Л. Шакулаву (2011), народнаму артысту Ф. І. Шмакаву (2011). Аўтар кампазіцый: «Партрэт бацькі» (1975), «Рэпін у Здраўнёве» (1987), «MА-MА!!!» (2004), трыпціха «Нараджэнне палёту» (1980), «Сустрэча на вакзале» (2011) і інш.
Творам Аляксандра Мікалаевіча Гвоздзікава ўласцівы: завершанасць і лаканізм, выразная рытміка, пластычная мадэліроўка. Яго творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, музеі М. Шагала і інш.
Жыве ў г. Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксандр Гвоздзікаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 34.
2. Гвоздзікаў Аляксандр // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе = Современная белорусская скульптура. XXI век = Modern belorusian sculpture. XXI century : альбом / аўт. тэксту, склад., пер. на бел. мову К. С. Аксёнава ; аўт. уступ. арт. Н. В. Шаранговіч ; пер. на англ. мову В. В. Петранюк. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – С. 102–103.
3. Гвоздзікаў Аляксандр Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 121.
4. Гвоздзікаў Аляксандр Мікалаевіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І. Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 22.
5. Гвоздиков, А. «Лучшие работы еще впереди» / А. Гвоздиков ; беседовал М. Пригожий // Деловые новости Витебска. – 2010. – 16 нояб. – С. 2, 6.
6. Гвоздиков, А. Скульптор может остановить бег времени / А. Гвоздиков ; беседовала Т. Пастернак // Народнае слова. – 2011. – 1 снеж. – С. 1, 9.
7. Иванова, Е. Сработано на века / Е. Иванова // Віцебскі рабочы. – 1999. – 7 снеж. – С. 1.
8. Кавалёў, А. Гарманічнае суседства / А. Кавалёў // Мастацтва Беларусі. – 1989. – № 11. – С. 21–25.
9. Кічына, Я. Насуперак вятрам / Я. Кічына // Літаратура і мастацтва. – 1993. – 9 кастр. – С. 12.
10. Котович, Т. В. Александр Гвоздиков. Динамика остановленного мгновения / Т. Котович // Скульптура. Объекты. Витебск : монография / Т. В. Котович. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2013. – С. 37–50.
11. Крупица, Н. «...Войди в огонь, в котором я горю» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 7 февр. – С. 1, 5.
12. Кузина, О. Мастерская скульптора / О. Кузина // Витебский проспект. – 2012. – 9 февр. – С. 23.
13. Масловская, О. Загляните в мастерскую! / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 7 февр. – С. 8.
14. Міхайловіч, А. Пераемнасць / А. Міхайловіч // Мастацтва Беларусі. – № 10. – С. 55–56.
15. Пастернак, Т. Застывшая зримая музыка Александра Гвоздикова / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2004. – 24 крас. – С. 5.
16. Пастернак, Т. «Мастерская скульптора» в музейном зале / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2012. – 7 лют. – С. 7.
17. Пастернак, Т. Посвящение отцам / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 28 верас. – С. 8.
18. Петрова, Н. Они встречают каждого / Н. Петрова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 4 авг. – С. 2.
19. Рублевский, С. Две недели – и вся жизнь / С. Рублевский // Народнае слова. – 2006. – 22 чэрв. – С. 2.
20. Салаўёва, Н. Мастацкая праўда Аляксандра Гвоздзікава / Н. Салаўёва // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 15 лют. – С. 11.
21. Цыбульский, М. Л. Гвоздиков Александр Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 292–293.
СПАСЫЛКІ