Ільноў Анатоль Уладзіміравіч
Ільноў Анатоль Уладзіміравіч нарадзіўся 30 снежня 1935 года ў в. Царкоўшчына Віцебскага раёна. Беларускі графік.
У 1965 годзе скончыў мастацкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута. З 1967 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах.
Тэматыка твораў – пейзажы Беларусі. Працуе ў тэхніках лінарыту (серыі «Вяснавыя паводкі», 1973; «Лепельшчына», 1975; «Поры года», 1978; «Бярэзінскі запаведнік», 1980; «Песні палёў», 1982; «Мой горад», 1983; «Зімовыя карункі», 1985; «Мой родны кут», 1993), акварэлі. Выразная графічная мова твораў прасякнута лірызмам і эмацыянальным светаўспрыманнем.
ЛІТАРАТУРА
1. Анатоль Ільіноў. Юбілейная мастацкая выстава [Выяўленчы матэрыял] : каталог / Беларускі саюз мастакоў, Вiцебскі абласны краязнаўчы музей ; аўт.-склад. М. Цыбульскі ; рэд. А. А. Лях. – Віцебск, 2005. – 24 с.
2. Арбенін, А. Выстаўка графіка / А. Арбенін // Літаратура і мастацтва. – 1980. – 25 студз. – С. 3.