Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Іваноў Уладзімір Усцінавіч

Дата нараджэння
25.04.1949
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, в. Мурожніца
Род дзейнасці
мастак
Жанр
нацюрморт, лірычны пейзаж

Іваноў Уладзімір Усцінавіч нарадзіўся 25 красавіка 1949 года ў былой в. Мурожніца Шумілінскага раёна.

Скончыў сярэднюю школу № 2 г. Наваполацка, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1971). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова.

З 1980 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках. З 1988 года з'яўляецца членам Беларускага Саюза мастакоў.

З 1971 года – настаўнік выяўленчага мастацтва сярэдняй школы № 4 г. Наваполацка, з 1973 года – мастак Наваполацкага філіяла Мастацкага фонду БССР, у 1979 годзе працаваў у творчай групе «Нафтаправод «Дружба».

У 1988–1992 гг. – дырэктар камбіната «Мастацтва» (Віцебск), у 1995–2001 гг. – старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага Саюза мастакоў.

Працуе ў акварэлі, пераважна ў жанры нацюрморта і лірычнага пейзажа.

Сярод твораў: тэматычныя кампазіцыі «Стаялі насмерць» і «Памяць» (абедзве 1985), пейзажы «Полацк – сведка стагоддзяў» (1980), «Месяц над возерам» (1985), «Край блакітных азёр» (1986), «Раніца ў Браславе» (1987); цыкл «Далёкі ўсход» (1990), «Раніца», «Беларуская святыня» (абодва 1995), «Браслаўшчына», «Сведка стагоддзяў», «Вулачка ў старым горадзе» (усе тры 1996), «Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў Полацку» (1998), «Задзвінне» (2000), «Вясна» (2001); нацюрморты «Вярба» (1986), «Нацюрморт з трубой, ракушкамі і марскімі вожыкамі», «Кета» (абодва 1990), «Палявыя кветкі» (1992), «Сланечнікі» (2003), серыя «Кветкі» (2004–2006) і інш.

Творы знаходзяцца ў Полацкай карціннай галерэі, Віцебскім мастацкім музеі.

Жыве ў г. Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аляксеенка, М. У гасцях у знакамітага земляка / М. Аляксеенка // Герой працы (Шумiлiна). – 2010. – 10 сак. – С. 4.

2. Владимир Иванов [Изоматериал] / авт. текста Н. Гугнин ; ред. Л. М. Климанский. – Минск : Белта, 1991. – 15 с.

3. Гатоўская, Л. Зачараванне застылай паэзіі / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2002. – 4 крас. – С. 3.

4. Дружкова, К. «Цветы для влюбленных» / К. Дружкова // Віцебскі рабочы. – 2003. – 12 лют. – С. 3.

5. Іваноў Уладзімір Усцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 154.

6. Іваноў Уладзімір Усцінавіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Belarussian Union of Artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 218.

7. Іваноў Уладзімір Усцінавіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны / склад. В. І. Аліева, рэд. Н. В. Курсо. – Віцебск, 1994. – С. 41.

8. Крупица, Н. Лирика монументального ириса / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 14 мая. – С. VII.

9. Цыбульский, М. Л. Иванов Владимир Устинович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 460.