Ізаітка Анатоль Сяргеевіч
Ізаітка Анатоль Сяргеевіч нарадзіўся 21 снежня 1954 года ў Полацку, беларускі мастак.
У 1984 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. У 1984–1989 гг. – настаўнік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 1989 года – мастак камбіната «Мастацтва». Член Беларускага Саюза мастакоў з 1995 года.
Працаваў у станковым жывапісе і графіцы. Характар вобразаў вызначае аўтарская міфалогія, у творах пераважаюць складаныя кампазіцыйныя пабудовы, каляровыя і тонавыя кантрасты.
Сярод асноўных твораў: «Мой родны кут» (1989), «Стары Віцебск» (1998), «Разбітыя люстэркі» (1999), «Памяці С. Кухто» (1999), «Мастак і натхненне» (2000), «Усходняя зорка» (2000), «Дабравешчанне» (2001), «Першы снег» (2001), «Крэст на крэст» (2002), «Чаромха ў горадзе» (2006), «Фея» (2007), «Грамніцы» (2008), «Купальская вада» (2008), «Антонаўка» (2008), а таксама такія палотны, як «Сонечнае зацьменне», «Успенне», «Блакітная Полаччына», «Перад навальніцай» і інш.
Памёр Анатоль Сяргеевіч 27 ліпеня 2014 года.
Работы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа.
ЛІТАРАТУРА
1. Дашкевич, В. С белого листа / В. Дашкевич // Витебский проспект. – 2010. – 30 дек. – С. 23.
2. Ізаітка Анатоль Сяргеевіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 222.
3. Ізаітка Анатоль // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 53.
4. Цыбульский, М. Л. Изотко Анатолий Сергеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 463.
СПАСЫЛКІ