Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Канцавой Міхаіл Пятровіч

Дата нараджэння
19.11.1949
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, горад Барань
Род дзейнасці
мастак

КАНЦАВОЙ МІХАІЛ ПЯТРОВІЧ нарадзіўся 19 лістапада 1949 года ў г. Барань, беларускі мастак.

У 1976 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў І. Краўчанкі. 3 1987 года кіраўнік мастацка-ліцейнага прадпрыемства «Адраджэнне рамёстваў» у Мінску. Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.

Удзельнік мастацкіх выстаў з 1977 года. Працуе ў галіне станковай, манументальна-дэкаратыўнай скульптуры.

Асноўныя творы: помнікі М. Казлоўскаму ў в. Гапонавічы Мінскай вобласці, А. Гараўцу ў Віцебску (у сааўт.); кампазіцыі «Цяжкавагавікі», «Вяртанне. Прысвячэнне М. Багдановічу», «Успаміны маёй маці», «Перамога», «Чорная кветка», «З глыбіні стагоддзяў», «Сляпец» і інш.; серыя «Чарнобыль». Яму належыць дэкаратыўнае афармленне Нясвіжскага парку.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Канцавой Міхаіл Пятровіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Belarussian union of artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 243.

2. Канцавой Міхаіл Пятровіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 424.