Касцюкевіч Пётр Пятровіч
Касцюкевіч Пётр Пятровіч нарадзіўся 27 ліпеня 1926 года ў в. Шыці Шаркаўшчынскага раёна. Мастак, літаратар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1939 годзе закончыў Шаркаўшчынскую сямігодку. Вучыўся ў мастацкай студыі малюнка i жывапісу Карэльскага Дома народнай творчасці (Петразаводск), на аддзяленні выяўленчага мастацтва пры Усесаюзным Доме народнай творчасці імя Крупскай (Масква). Працаваў мастаком у Доме палітасветы ў Петразаводску.
Аўтар карцін «Партызанскае юнацтва», «Партызанскі пост», «Партызаны ў вёсцы», «За пакетам у штаб брыгады», «Разгром гарнізона ў Відзах», партрэтаў М. Танка i М. Машары.
Друкаваў вершы ў Карэліі ў рэспубліканскіх газетах i калектыўных зборніках.
Памёр 30 чэрвеня 2018 года ў Петразаводску.
ЛІТАРАТУРА
1. Касцюкевіч Пётр Пятровіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 437.
2. Кожан, К. Пётр Касцюкевіч – воін, мастак і паэт / К. Кожан // Браслаўская звязда. – 2003. – 30 ліп. – С. 2.
3. Кожан, К. Пётр Касцюкевіч – мастак, паэт, асветнік: да 80-годдзя з дня нараджэння / К. Кожан // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2006. – 19 жн. – С. 2.