Катовіч Сцяпан Іванавіч
Катовіч Сцяпан Іванавіч нарадзіўся 10 жніўня 1952 года ў г. п. Варапаева Пастаўскага раёна, беларускі мастак.
У 1971 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і станковым жывапісе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года. З 1984 года Сцяпан Іванавіч з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.
Асноўныя творы: роспісы «Музыка» ў музычнай школе пры Беларускай акадэміі музыкі, «Вячэрняя песня» ў Доме культуры прафтэхадукацыі; вітражы на станцыі метро «Інстытут культуры» (усе ў Мінску); палотны «Мінскае падполле», «Парыў», «Вячэрняя песня».
ЛІТАРАТУРА
1. Катовіч Сцяпан Іванавіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 519.