Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кавалёў Анатоль Фёдаравіч

Дата нараджэння
10.05.1926
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Даўгаполле
Дата смерці
18.01.2015
Род дзейнасці
мастак
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Жанр
станковы жывапіс
Навуковая ступень
кандыдат мастацтвазнаўства (1973)
Навуковае званне
дацэнт (1977)
Навуковае званне
прафесар (1992)
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн Айчыннай вайны I ступені

Кавалёў Анатоль Фёдаравіч нарадзіўся 10 мая 1926 года ў в. Даўгаполле Гарадоцкага раёна. Беларускі мастак, педагог.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

У 1958 годзе скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай. З 1963 года працаваў настаўнікам у Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава: у 1965–1976 гг. – загадчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у 1977–1980 гг. – загадчык кафедры малюнка і методыкі выяўленчага мастацтва. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973), дацэнт (1977), прафесар (1992). Даследаваў тэорыю і практыку дызайну. Напісаў 3 кнігі (2 – у суаўтарстве) і каля 60 артыкулаў па пытаннях выяўленчага мастацтва, дызайну і эстэтычнага выхавання.

З 1985 года – член Беларускага саюза мастакоў. Навуковую і вучэбна-метадычную дзейнасць спалучаў з творчасцю. Распрацаваў эмблему Ульянаўскага аўтазавода, шэраг юбілейных медалёў.

Працаваў пераважна ў тэхніцы станковага жывапісу.

Сярод твораў: «Рэпінскія мясціны на Дзвіне» (1972), «3 вогненнай вёскі» (1986) «Бацькава хата» (1986), «Сафія Полацкая» (1987), «Позняя восень» (1988), «Вёска Даўгаполле» (1988), «Дарога да Пушкіна» (1992), «Віцебская даўніна» (1995), «Зімовая казка» (1996), трыпціх «Гімн старому Віцебску» (1996), «Камандзір партызанскай брыгады М. А. Сакмаркін» (1997), «Кіраўскі мост у Віцебску» (2001), «Чао Лу – кітайскі студэнт» (2005) і інш. Аўтар мазаікі на фасадзе кінатэатра «Радзіма» ў г. Гарадку (1967).

Творы мастака экспанаваліся на міжнародных, усесаюзных, рэспубліканскіх і абласных мастацкіх выставах. Яны захоўваюцца ў Эрмітажы, Ульянаўскім мастацкім музеі, Рэспубліканскім мастацкім музеі ў Мінску, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і інш.

Жыў у Віцебску.

Памёр Анатоль Фёдаравіч 18 студзеня 2015 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Анатоль Кавалёў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 56.

2. Васільеў, А. Яго карціны ёсць у Эрмітажы / А. Васільеў // Герой працы (Шуміліна). – 2005. – 17 мая. – С. 2.

3. Газин, Д. Достучаться до души / Д. Газин // Віцебскі рабочы. – 2003. – 20 снеж. – С. 6.

4. Дроздова, Н. Человек – память / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 4 дек. – С. 5.

5. Ефремова, Л. Все к памяти художника-солдата / Л. Ефремова // Народнае слова. – 2006. – 26 кастр. – С. 16.

6. Иванова, Т. Солдат Победы / Т. Иванова // Нёман. – 2011. – № 9. – (На обл.)

7. Іваноў, К. Юбілейная выстава / К. Іваноў // Гарадоцкі веснік. – 1997. – 25 студз. – С. 2.

8. Ивченко, Л. Примите цветы от художника / Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 6 сак. – С. 8.

9. Кавалёў Анатоль Фёдаравіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 231.

10. Кавалёў Анатоль Фёдаравіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 43–44.

11. Ковалев, А. Ф. Остановиться и задуматься / А. Ф. Ковалев ; беседовала С. Нарейко // Советская Белоруссия. – 2009. – 24 марта. – С. 11.

12. Краснова, Ю. Спасти красоту / Ю. Краснова // Витебский проспект. – 2012. – 8 марта. – С. 23.

13. Крупица, Н. Он был солдатом и художником / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 21 мая. – С. 9.

14. Лукьянова, Н. Просто солдат! / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2010. – 8 мая. – С. 1.

15. Мишурный, А. Выставка художника-фронтовика / А. Мишурный // Віцебскі рабочы. – 2003. – 1 лют. – С. 1.

16. Мишурный, А. Солдаты войны, вы навечно в строю... / А. Мишурный // Віцебскі рабочы. – 2001. – 8 мая. – С. 1, 4.

17. Мукомол, Л. Талант души и сердца чистота / Л. Мукомол // Гарадоцкі веснік. – 2000. – 20 чэрв. – С. 2.

18. На подступах к Берлину // Советская Белоруссия. – 2009. – 13 июня. – С. 21.

19. Пастернак, Т. «Дороги войны» Анатолия Ковалева / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2011. – 12 мая. – С. 16.

20. Пугачева, А. Берегите Родину! / А. Пугачева // Віцебскі рабочы. – 2011. – 15 сент. – С. 9.

21. Рыжкова, Н. Два нескончаемых пути / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 12 мая. – С. 24.

22. Семашко, М. Рядовой Победы / М. Семашко // Мы і час (Віцебск). – 2009. – 27 чэрв. – С. 2.

23. Сеньков, В. От Двины до Эльбы / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 25 июня. – С. ІV. – (Прил.: Вечерний Витебск).

24. Соловьева, Т. Взгляд в мастерскую художника / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2008. – 1 мая. – С. 2.

25. Соловьева, Т. Солдат, художник, мечтатель ... / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2011. – 3 марта. – С. 23.

26. Сташкевич, Л. Русский солдат / Л. Сташкевич // Железнодорожник Белоруссии. – 2009. – 25 июля. – С. 16.

27. Хитров, А. Орден Почета профессору Ковалеву / А. Хитров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 6 нояб. – С. 2.

28. Цыбульский, М. Л. Ковалев Анатолий Федорович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 497–498.

29. Шамшур, В. В. Кавалёў Анатоль Фёдаравіч / В. В. Шамшур // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 394.

30. Якаўлева, С. Прысвяціў сябе ўратаванню прыгажосці / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2012. – 28 ліп. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ  

arrow Ковалёв Анатолий. Художники Витебсщины