Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Казлоўскі Аляксандр Сцяпанавіч

Дата нараджэння
27.01.1923
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Вялікія Труханавічы
Дата смерці
08.12.2011
Род дзейнасці
мастак
Спецыялізацыя
тэматычныя карціны, пейзаж
Узнагароды і прэміі
«Заслужаны работнік культуры БССР»

Казлоўскі Аляксандр Сцяпанавіч нарадзіўся 27 студзеня 1923 года ў в. Вялікія Труханавічы Чашніцкага раёна. Скончыў інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1925 годзе яго сям'я пераехала ў Ленінград (зараз Санкт-Пецярбург). Аляксандр наведваў студыю Палаца піянераў Васілеастроўскага раёна. Затым працягнуў вучобу ў сярэдняй мастацкай школе пры Усерасійскай Акадэміі мастацтваў.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Сцяпанавіч прымаў удзел у баях на Ленінградскім фронце. Пасля дэмабілізацыі аднавіў вучобу ў мастацкай школе, затым працягнуў навучанне ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І. Е. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР.

У 1956 годзе жывапісец пераехаў у Мінск на пастаяннае месца жыхарства, дзе і пачаў педагагічную дзейнасць у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1961 па 1986 гг. загадваў кафедрай. Сярод яго выхаванцаў – народны мастак Беларусі Г. Паплаўскі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Л. Дударэнка, Н. Казакевіч, Д. Алейнік, Л. Асецкі, Н. Назаранка і многія іншыя.

Аляксандр Сцяпанавіч удзельнічае ў мастацкіх выстаўках з 1956 года. Працуе ў жанры тэматычнай карціны і пейзажу. Тэматыка твораў – рэвалюцыйныя падзеі, Вялікая Айчынная вайна, сучаснасць. Сярод карцін: «На работу ў вёску» (1956), «Ленін у Шушанскім» (1967), «Мужнасць» (1969), «Блакітная песня» (1972), «Красавіцкі вечар» (1975), «Над возерам» (1977), «9 Мая» (1978), «Успамін» (1980), «Снегіры», «Горад прачынаецца», «Дума аб Радзіме» (усё 1982), «Аўтапартрэт. Год 1941» (1984).

З 1957 года Аляксандр Сцяпанавіч — удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных мастацкіх выстаў, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Румыніі, Фінляндыі, Літве. У 1958 годзе ўступіў у члены Саюза мастакоў СССР (БССР).

У 1975 годзе яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР».

Творы Аляксандра Сцяпанавіча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Валагарадскім мастацкім музеі ім. П. Масленікава, а таксама ў прыватных калекцыях.

Памёр Аляксандр Сцяпанавіч 8 снежня 2011 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дзеячы культуры і навукі – ураджэнцы Чашніччыны // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 138–149.

2. Мишулкова, М. Александр Степанович Козловский / М. Мишулкова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 8 снеж. – С. 5.

3. Торбина, И. Художник и война / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 7 мая. – С. 1, 5.

4. Фатыхава, Г. Ціхая паэзія пейзажаў / Г. Фатыхава // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 29 лістап. – С. 13.