Краўчанка Аляксей Мікалаевіч
Краўчанка Аляксей Мікалаевіч нарадзіўся 22 ліпеня 1957 года ў Віцебску. Беларускі мастак.
Прафесійнай мастацкай адукацыі не мае. З 2002 года – член Беларускага саюза мастакоў.
Працуе пераважна ў станковым жывапісе. Цэнтральнае месца ў творчасці займаюць пейзаж, асацыятыўная абстрактная кампазіцыя.
Сярод твораў: «Вясновая цаліна» (1998), «Півоні» (1999), «Восеньскі пейзаж з залатой ракой» (2001), «Абуджэнне» (2002), «Пейзаж-сон» (2003), «Пролетающий мимо золотой планеты» (2004), «Траянскі конь» (2005), «Вялікая птушка з птушанятамі» (2005) «Лялечка» (2005), «Вясна» (2008), «Пыл Млечнага Шляху» (2008), «Заапарк» (2008), «Апельсінавы гай» (2009), «Залаты цялец» (2009), «Святланосная рака» (2009), «Дракон шагаючы» (2009) і інш.
Жыве ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксей Краўчанка // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фата: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 68.
2. Артемова, Т. Пейзаж как постижение души / Т. Артемова // Віцебскі рабочы. – 1995. – 25 сак. – С. 6.
3. Будкевич, М. Жизнь – женщина / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 20 авг. – С. X. – (Прил.: Вечерний Витебск).
4. Дольник, Д. Витальные фемины Кравченко / Д. Дольник // Витебский проспект. – 2009. – 13 авг. – С. 3.
5. Іваноўскі, Ю. Сілай багатай фантазіі / Ю. Іваноўскі // Віцебскі рабочы. – 2000. – 28 кастр. – С. 1.
6. Крупица, Н. Пейзаж, портрет / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2000. – 2 нояб. – С. 4.
7. Крупица, Н. Транскрипция чувств / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 13 нояб. – С. 7.
8. Павлова, Е. Интуиция бодрствующего духа / Е. Павлова // Витебский курьер. – 2005. – 22 марта. – С. 4.
9. Пастернак, Т. Блуждание души / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2007. – 10 лістап. – С. 5.
10. Пастернак, Т. «Пилигримы» Алексея Кравченко / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2009. – 12 лістап. – С. 16.
11. Пастернак, Т. «Присутствие» Алексея Кравченко / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2012. – 16 кастр. – С. 6.