Кухараў Уладзімір Іванавіч
Кухараў Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 18 лістапада 1916 года ў в. Задзетуні Віцебскага раёна. Беларускі жывапісец.
У 1938 годзе скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча. З 1946 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах.
Мастак працаваў ў жанры партрэта і тэматычнай карціны, ім створана галерэя партрэтаў выдатных людзей Віцебшчыны, партызан, вучоных, перадавікоў вытворчасці, спартсменаў і інш. У тэматычных карцінах увасобіў сімвалічныя вобразы Вялікай Айчыннай вайны: «У засценках гестапа» (1945), «Віцебшчына. Год 1941» (1974), «Маці (Хатынь)» (1978). Шэраг твораў прысвяціў рэвалюцыі 1917. Тэма старажытнай гісторыі ў карцінах «Францыск Скарына» (1989), «Княгіня Вольга» (1991), «Ефрасіння Полацкая» (1993).
Памёр 11 ліпеня 2000 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Крупица, Н. «Я всё для тебя сделаю» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2001. – 7 марта. – С. 5.
2. Кухараў Уладзімір Іванавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1994. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 704.
3. Кухарев Владимир Иванович : живопись : каталог. – Витебск : Витеб. отделение Бел. фонда Сороса, 1996. – 32 с.
4. Кухарев, В. И. Юбилейная художественная выставка В. И. Кухарева : каталог / В. И. Кухарев. – Витебск : Обл.типография, 1996. – 26 с.
5. Метла, А. Художник, поэт, учитель... / А. Метла // Витебский курьер. – 2000. – 21 нояб. – С. 3.
6. Партолина, Н. Выставка графики витебского художника Владимира Кухарева / Н. Партолина // Витебский курьер. – 2001. – 30 окт. – С. 2.
7. Соловьева, Т. Реалистические портреты и исторические пейзажи / Т. Соловьева // Витебский проспект. – 2009. – 24 дек. – С. 3.
8. Цыбульский, М. Л. Кухарев Владимир Иванович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 16.
9. Юбилейная художественная выставка В. И. Кухарева : каталог / авт. вступ. ст. Л. Дягилев. – Витебск, 1991. – 20 с.