Купава Мікалай Мікалаевіч
Купава Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 31 студзеня 1946 г. у Оршы, беларускі графік. У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1976–78 гг. выкладчык, у 1990–96 гг. намеснік дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча. У 1982–83 гг. мастацкі рэдактар часопіса «Маладосць».
Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 г. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, у тэхніках акварэлі, літаграфіі, экслібрыса.
У сваіх творах распрацоўвае тэму гістарычнай і мастацкай спадчыны беларускага народа. Эмацыянальнай узнёсласцю, імкненнем да манументальнасці і эпічнасці вобразаў вызначаюцца партрэты К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Цёткі (А. Пашкевіч), К. Каганца, В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа. Выканаў серыі работ «3 вандровак па Беларусі», «Шляхамі Янкі Купалы», «Якуб Колас. Маладыя гады» і інш. Аформіў кнігі Цёткі, К. Каганца, В. Каратынскага, С. Александровіча і інш.
ЛІТАРАТУРА
1. Богам дадзены талент // Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Магілёў : Магілёўская друкарня, 2003. – С. 205–210.
2. Копцік, Ю. Майстар нацыянальнага сімвалізму / Ю. Копцік // Витебский курьер. – 2002. – 2 июля. – С. 3.
3. Купава Мікалай Мікалаевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 431–432.
4. Нікіціна, В. Вяртанне дамоў / В. Нікіціна // Народнае слова. – 2002. – 25 чэрв. – С. 5.
5. Сакалоўская, В. Гэта мая Беларусь / В. Сакалоўская // Аршанская газета. – 2006. – 31 студз. – С. 4.
6. Флора, М. Вяртанне дамоў / М. Флора // Літаратура і мастацтва. – 2002. – 11 кастр. – С. 10–11.
7. Яршоў, І. Богам дадзены талент / І. Яршоў // Аршанская газета. – 2001. – 30 студз. – С. 2, 4.