Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ладзісаў Алег Іванавіч

Дата нараджэння
24.11.1953
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль
Род дзейнасці
мастак
Спецыялізацыя
станковы жывапіс, графіка і перформанс

Ладзісаў Алег Іванавіч нарадзіўся 24 лістапада 1953 года ў г. п. Обаль Шумілінскага раёна.

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў (1976), факультэт гісторыі і тэорыі мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1986).

У 1983–2003 гг. жыў у г. Полацку. Працаваў загадчыкам сектара выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, выкладчыкам жывапісу, кампазіцыі, гісторыі мастацтва ў Полацкай дзіцячай мастацкай школе.

З 1986 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках. З 1989 года з'яўляецца членам Беларускага Саюза мастакоў.

Працуе ў станковым жывапісе, графіцы і перформансе.

Асноўныя творы: палотны «Белыя лілеі», «Тая, што збірае каласы», «Чырвонае на зялёным», «Танец», «Інфанта», «П'еро і Арлекін», «Малітва»; графічныя лісты: «Праз вякі», «Лава Бекета», «Пасадзі кветку ў Эдэме!», «Белы крыж», «Абгарні кнігу!»; перформансы «Short Мап», «Белы Зікурат», «Winners Blues».

Творы мастака знаходзяцца ў фондах Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у галерэях «Маскоўская палітра» (г. Масква), «Падляска» (г. Бяла-Падляска, Польшча), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Ізраіля.

Жыве ў г. Мінску. Працуе ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гальпяровіч, Н. У пошуках асабістай прасторы / Н. Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. – 2019. – 31 мая. – С. 4.

2. Ладзісаў Алег Іванавіч // Беларускі Саюз Мастакоў = Belarussian Union of Artists : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. – С. 310.

3. Лысенко, Л. М. Художники Полоцка (А. Коновалов, О. Ладисов) / Л. М. Лысенко // Тэзісы дакладаў навуковых супрацоўнікаў запаведніка па выніках працы : (навукова-практычныя канферэнцыі 1989, 1990 гадоў) / Полацкі гісторыка-культурны запаведнік. – Полоцк, 1991. – С. 19–21.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Алег Ладзісаў. Персанальная выстаўка жывапісу. Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік 

arrow Ладзісаў Алег Іванавіч. Мастакі Віцебшчыны