Лактаева Таццяна Юр’еўна
Лактаева Таццяна Юр'еўна нарадзілася 22 чэрвеня 1955 года ў Віцебску. Беларуская мастачка.
У 1980 годзе скончыла Маскоўскае вучылішча Памяці 1905 года. З 1981 года працавала на віцебскім камбінаце «Мастацтва». З 1997 года – член Беларускага саюза мастакоў. З 1982 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх выставах.
Працуе ў манументальна-дэкаратыўнай тэхніцы (вітражы, разьба па дрэве, мазаіка) і станковым жывапісе (нацюрморты, пейзажы).
Сярод твораў: «Шут» (1975), «Вечар» (1976), «Удава» (1978), «Аўтапартрэт» (1985), «Арлекін», «Усход» (1989), «Ліліі» (1992), «Агністыя шары», «Хрызантэмы» (1994), «Адам і Ева», «Актрыса», «Каламбіна», «Восень», «Цыган» (1995).
Жыве ў г. Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Таццяна Лактаева // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 24.
СПАСЫЛКІ