Лалыка Барыс Генадзьевіч
Лалыка Барыс Генадзьевіч нарадзіўся 4 ліпеня 1962 года ў в. Льнозавод Гарадоцкага раёна. Беларускі мастак.
У 1974–1981 гг. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя П. Ахрэмчыка, у 1984–1990 гг. – у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 2002 года – член Беларускага саюза мастакоў.
Працуе ў тэхніцы станковага жывапісу, графікі, акварэлі.
Сярод твораў: «Жывы і забыты» (1988), «Партрэт князя Вітаўта» (1994), «Партрэт Еўфрасінні Полацкай» (1998), «Партрэт Льва Сапегі» (1999), «Успенскі сабор у Віцебску» (2000), серыя «Віцебскія двары» (2000), «Я есмь зверь...» (2000–2002), трыпціх «Стары Віцебск» (2001), «Аўтапартрэт» (2005), «Віцебск ХIХ ст.» (2007), «Вітаўт» (2009), «Альгерд» (2009), афорты «Хутар» (1992) і «Нацюрморт з макамі» (2000) і інш. Аўтар ілюстрацый да кніг І. Мележа («Людзі на балоце», 1981), І. Навуменкі («У бары на досвітку», 1988), У. Някляева («Бяда», 1989), М. Мятліцкага («Шлях чалавека», 1989) і інш.
Жыве ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Барыс Лалыка // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 76.
2. Берёза, А. Свет отражается в полотнах / А. Берёза // Гарадоцкі веснік. – 2016. – 21 чэрв. – С. 4.
3. Рублеўскі, С. Уладар Барыс / С. Рублеўскі // Народнае слова. – 1998. – 12 снеж. – С. 8.
4. Сабицкая, Е. С Городокщиной – «трывалая повязь» / Е. Сабицкая // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 13 сак. – С. 8.
5. Цыбульский, М. Л. Лалыко Борис Геннадьевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 22.
СПАСЫЛКІ