Лебедзеў Генадзь Пятровіч
Лебедзеў Генадзь Пятровіч нарадзіўся 29 снежня 1938 года ў Віцебску. Беларускі мастак, вучоны ў галіне мастацтвазнаўства, краязнаўства, гісторык мастацтва.
У 1959 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, у 1980 – факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР. Даследаваў гісторыю старажытнабеларускага мастацтва, творчасць мастакоў Віцебшчыны.
Значны этап навуковай дзейнасці Генадзя Пятровіча Лебедзева – праца над стварэннем фундаментальнага выдання «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць». З'яўляўся аўтарам шэрагу крытычных артыкулаў у перыядычным друку пра сучаснае мастацтва і творчасць мастакоў Віцебшчыны. Г. П. Лебедзеў займаўся даследаваннем дзейнасці беларускага асветніка Ф. Скарыны. Ім падрыхтавана да друку кніга «Францыск Скарына і эпоха Адраджэння».
З 1967 года Генадзь Лебедзеў прымаў удзел у абласных і рэспубліканскіх выставах. З 1987 года – член Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у графічных тэхніках і станковым жывапісе.
У 90-я гады ствараў кампазіцыі ў тэхніцы станковага жывапісу, сярод якіх: «Царква Пакрова і Раства Багародзіцы XVI ст. у Пскове», «Свята-Мікалаеўская царква ў в. Іказнь» (1992), «На былым рубяжы з Лівонскім ордэнам спакойна. Манастыр св. Мікалая», «Руіны царквы ў в. Ула» (1996), «Непарадны Віцебск» (1998), «Старая фрэска (Архангел)», «Лік», «Памяць», «Храм полацкіх купцоў» (1990-я) і інш.
Памёр Генадзь Пятровіч 14 лістапада 1999 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Артемова Т. «На Волотовках в Заручавье» / Т. Артемова // Віцебскі рабочы. – 1998. – 29 жн. – С. 11.
2. Генадзь Лебедзеў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 78.
3. Гугнін, М. Позірк у мінуўшчыну / М. Гугнін // Віцебскі рабочы. – 1992. – 5 лістап. – С. 2.
4. Гулидова, М. Мифы и реальность / М. Гулидова // Віцьбічы = Витьбичи. – 1992. – 1 дек. – С. 4.
5. Дашкевич, В. Художники вспоминали Лебедева / В. Дашкевич // Витебский проспект. – 2011. – 10 нояб. – С. 3.
6. Лебедев, Г. П. «Пока не поздно, возвращайтесь к истокам» / Г. П. Лебедев // Вечерний Витебск. – 1996. – 12 июля. – С. 2.
7. Лебедзеў Генадзь Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 333.
8. Лебедзеў Генадзь Пятровіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве ; склад. В. І Аліева. – Віцебск, 1994. – С. 58–59.
9. Лязо, С. Акно ў мінулае / С. Лязо // Народнае слова. – 1992. – 30 кастр. – С. 2.
10. Рублеўскі, С. Рукапісы не гараць / С. Рублеўскі // Народнае слова. – 1991. – 3 жн. – С. 3.
11. Цыбульский, М. Л. Лебедев Геннадий Петрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 31.
СПАСЫЛКІ