Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лі Соф’я Дзмітрыеўна

Дата нараджэння
12.04.1904
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Обаль
Дата смерці
04.09.1980
Род дзейнасці
мастак
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975)
ордэн Чырвонай Зоркі
ордэн «Знак Пашаны»

Лі Соф'я Дзмітрыеўна нарадзілася 12 красавіка 1904 года ў в. Обаль Сенненскага раёна.

У 1928–1931 гг. вучылася ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (настаўнікі: М. Эндэ, У. Хрусталёў).

Выйшла замуж за лётчыка-карэйца, які прыняў савецкае грамадзянства.

У мастацкіх выстаўках пачала ўдзельнічаць з 1929 года. Працавала пераважна ў жанрах пейзажа, нацюрморта і сюжэтна-тэматычнай карціны. Для яе твораў характэрна кампазіцыйная дакладнасць, каларыстычная гучнасць, пластычная завершанасць.

У часы Вялікай Айчыннай вайны – сувязная і разведчыца, парторг партызанскага атрада «Перамога» брыгады «Полымя» Пухавіцкага раёна, член бюро Пухавіцкага падпольнага райкама партыі.

Член Беларускага саюза мастакоў (1946).

Уражанне ад перажытага ў час вайны адбілася на яе творчасці. Сярод карцін на тэму партызанскага жыцця вылучаюцца: «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер» (1943), «Партызанская прысяга» (1944), «Партызаны ў вёсцы» (1946), «Партызанка ў дазоры» (1947), «У тыле ворага» (1967), «Партызанская зямлянка» (1968), «У дазоры» (1972), «Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры» (1975), «Тэрміновае данясенне» (1979).

Удалымі па жывапісных якасцях і кампазіцыі атрымаліся работы: «На вучэнні» (1968), «Кубак чэмпіёна» (1969), «Высокае напружанне» (1974).

3 асаблівым натхненнем малявала мастачка беларускую прыроду: «Дубкі» (1962), «Нарач» (1968), «На Лепельшчыне» (1976), «Бэз» (1956), «Півоні» (1958), «Макі» (1965).

Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975).

Узнагароджана ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі.

Яе творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Гомельскім і Столінскім краязнаўчых музеях.

Памерла Соф'я Дзмітрыеўна 4 верасня 1980 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ганчароў, М. «Ой, бярозы ды сосны...» / М. Ганчароў // Работніца і сялянка. – 1976. – № 4. – С. 18–19.

2. Дзмітрыева, Р. «Віцебшчына – мая Радзіма» / Р. Дзмітрыева // Літаратура і мастацтва. – 1975. – 17 кастр. – С. 9.

3. Лі Соф'я Дзмітрыеўна // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 86–87.

4. Лі Соф'я Дзмітрыеўна // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 551.

5. Лі Соф'я Дзмітрыеўна // Беларускі саюз мастакоў: 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. – С. 316.

6. Сакалоў, У. Подых славы партызанскай / У. Сакалоў // Літаратура і мастацтва. – 1974. – 1 мая. – С. 11.

7. Соф'я Дзмітрыеўна Лі // Літаратура і мастацтва. – 1980. – 12 верас. – С. 15.

8. Фатыхава, Г. Лі Соф'я Дзмітрыеўна / Г. Фатыхава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1997. – Т. 4 : Кадэты–Ляшчэня. – С. 361.

9. Шалянкова, І. М. Лі Соф'я Дзмітрыеўна / І. М. Шалянкова // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1986. – Т. 3 : Карчма–Найгрыш. – С. 250.