Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Літвін Аляксей Уладзіміравіч

Дата нараджэння
06.05.1975
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
мастак

Літвін Аляксей Уладзіміравіч нарадзіўся 6 мая 1975 года ў Віцебску. Беларускі мастак.

У 1998 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Працаваў настаўнікам мастацкага і харэаграфічнага аддзяленняў Верхнядзвінскай школы мастацтваў, харэографам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа, трэнерам-харэографам фігурнага катання ў Лядовым палацы г. Віцебска.

Лаўрэат беларускіх і замежных фестываляў. Удзельнік больш за 40 выстаў, а таксама розных усебеларускіх і міжнародных пленэраў. З 2008 года – член Беларускага саюза мастакоў.

Сярод твораў: «Раніца» (1998), «Вянчанне», «Дзядуля ў ваннай», «Ля матылёк», «Нясенне яек», «Р-р, якую я не вымаўляю» (2003), «Разетка» (2004); «Аўтапартрэт з намаляванай дзяўчынкай», «У сабе», «Госць», «Два месцы», «Жаночая смерць», «Вытокі», «Да Бога», «Няма шляху», «Хлам» і інш.

Жыве ў г. Віцебску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Евгеньева, Е. Семейный дуэт / Е. Евгеньева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 22 окт. – С. 7.

2. Медведева, М. Ох уж эти Литвины... / М. Медведева // Віцебскі рабочы. – 2010. – 28 авг. – С. 5.

3. Соловьева, Т. Солнце и сено Алексея Литвина / Т. Соловьева // Віцебскі рабочы. – 2012. – 2 кастр. – С. 8.

4. Шелестова, Т. КвARTирник / Т. Шелестова // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 2 апр. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Художники Витебщины – Литвин Алексей